Грамадства77

Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску

Даносчыца Вольга Бондарава частку сваёй бязмежнай энергіі скіравала на тое, каб дабіцца перайменавання вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Мінску. 14 кастрычніка мінулага года яна арганізавала калектыўны зварот, у якім патрабавала, каб вуліца Каліноўскага стала вуліцай Аляксандра Мядзведзя. Цяпер абураецца вынікам. 

Мінскі гарвыканкам, атрымаўшы зварот, накіраваў яго ў сваё ўпраўленне культуры. Там жа 15 студзеня правялі пасяджэнне камісіі па найменні і перайменаванні гарадскіх аб'ектаў і вынеслі вердыкт — пакінуць цяперашнюю назву. 

Бондарава, вядома, рашэннем камісіі, «куды, дарэчы, уваходзіць і Гігін», вельмі незадаволеная. Паводле яе меркавання, Мінскі гарвыканкам стаіць «на варце польскіх інтарэсаў».

Але не ўсюды ўсё праходзіць так гладка. Так, 26 чэрвеня 2024 года кобрынскія дэпутаты пастанавілі перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў вуліцу Пятра Машэрава.

Каментары7

  • Не панятна
    21.01.2025
    Гэта ж як трэба не любіць сваю зямлю, гісторыю і народ, каб рабіць столькі гадасцей, колькі робіць гэтая цётка?
  • Панятна
    21.01.2025
    Не панятна, ды панаехаўшая яна... Не яе гэта зямля, гісторыя і народ. У сярэдзіне 20-га стагоддзя такіх настаўнікамі ў беларускую вёску тысячамі накіроўвалі, каб агіду да роднага дзеткам прышчаплялі.
  • Что понятно?
    21.01.2025
    Панятна, с девичьей фамилией Каранкевич и с местом рождения в глухой деревне на западе Беларуси.

Цяпер чытаюць

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўніка ў Брэсцкай вобласці звольнілі за банкаўскі рахунак у ЕС4

«Германія не дае трэвел-док — маўляў, мяне не пераследавалі, хоць былі суткі і данаты». Як жывуць без пашпартоў5

Поўная расшыфроўка злітых перамоў спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і прадстаўнікоў Пуціна Дзмітрыева і Ушакова28

«Сказалі: ад'едзьце ад калонкі і падыходзьце». Што цяпер робіцца на АЗС?5

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання5

Аляксандр Мілінкевіч застаецца ў стабільна цяжкім стане7

У Мінску плануюць запусціць аплату карткамі на ўсіх відах транспарту2

Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі2

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць