Грамадзянін Казахстана Віталь Скударнаў, які жыве ў Петрыкаве, быў зняволены за абразу Лукашэнкі і «распальванне варажнечы». Цяпер праваабаронцам удалося пацвердзіць, што ён выйшаў на волю яшчэ 8 кастрычніка мінулага года, піша «Гомельская вясна».

Віталь Скударнаў цалкам адбыў прызначаны яму тэрмін зняволення. 11 лютага 2022 года ў Гомельскім абласным судзе суддзя Анатоль Сотнікаў асудзіў яго да 3,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Скударнава абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі і кагосьці яшчэ з сілавікоў ці чыноўнікаў (ч. 1 арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў «распальванні варажнечы».
Адбываў пакаранне Віталь Скударнаў у калоніі №1 у Наваполацку. Вядома, што перад выхадам на волю, прынамсі, у верасні 2024 года, яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу.
Каментары