Грамадства1010

Ціханоўская: Гэта ніякія не выбары, а хутчэй «спецыяльная выбарчая аперацыя»

З нагоды «выбараў» 26 студзеня, якія праходзяць ва ўмовах рэпрэсій, Святлана Ціханоўская выступіла з заявай.

Святлана Ціханоўская на маршы ў Варшаве, 26 студзеня 2025 года. Скрын відэа прэс-службы Ціханоўскай

«Тое, што адбываецца сёння ў Беларусі — фарс і імітацыя. Гэта ніякія не выбары, а хутчэй «спецыяльная выбарчая аперацыя» па незаконным утрыманні ўлады Лукашэнкам», — заявіла Святлана Ціханоўская. 

Яна адзначыла, што Еўрапейскі Саюз, Злучаныя Штаты, і 37 краінаў АБСЕ не прызналі цяперашнія «выбары». Заявы аб непрызнанні былі зробленыя яшчэ да дня галасавання.

«Беларусы ніколі не прымуць Лукашэнку. Ён злачынца, які захапіў уладу, і пры дапамозе Пуціна ўтрымлівае 9 мільёнаў беларусаў у закладніках. Тысячы знаходзяцца ў турмах за сваю палітычную і грамадскую пазіцыю. 

Ён уцягнуў Беларусь у вайну, здае нашу краіну Расіі, стаў пагрозай нашым суседзям. Ён не прадстаўляе беларускі народ», — адзначыла дэмакратычная лідарка. 

Яна паўтарыла, што рэжым павінен спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязняў.

«Вінаватыя ў злачынствах мусяць быць пакараныя. Усе, хто вымушана выехаў, павінны мець магчымасць вярнуцца дамоў. Мы выступаем за нацыянальны дыялог, але які дыялог магчымы ва ўмовах тэрору?»

Святлана Ціханоўская дадала, што яны з паплечнікамі працягнуць прадстаўляць інтарэсы беларусаў і адстойваць дзяржаўнасць Беларусі.

Каментары10

  • Анцік
    26.01.2025
    а чаму нідзе не было анонса мітынгу? :(
  • Шчыры
    26.01.2025
    Як можна "адстойваць дзяржаўнасць Беларусі", калі няма аніякага ўплыву на нутраныя працэсы ў Беларусі? І калі нават уласнага мужа няма магчымасці адстаяць. Я не супраць існавання офісаў-кабінетаў, бо лабізм інтарэсаў вымушаных эмігрантаў - гэта карысная опцыя. Але ж і на гэтым полі роля Ціханоўскай зніжаецца - літоўцы ўсё больш закручваюць гайкі беларусам, палякі патроху таксама - ужо няма магчымасці атрымаць внж на падставе гуманітарнай візы. І няма куды падзецца шчыраму беларусу.
  • Вадя
    26.01.2025
    Прощай прощай, любовь моя, прощай
    Я не могу скрывать свою печаль
    Зачем лгала, зачем клялась в любви?
    Ведь были ложью все слова твои...

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць