Грамадства55

Прабіў талон, але ўсё роўна «заяц» — як такое магчыма

Бываюць сітуацыі, калі чалавек аплаціў праезд, але падчас праверкі высвятляецца, што ён едзе «зайцам». Як такое магчыма і як не апынуцца без квітка, тлумачыць агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: Tochka.by

У якасці прыкладу выданне прыводзіць сітуацыю са сталічным аўтобусам №65. Пасажыр заходзіць на прыпынку «Сэндайскі сквер» і аплачвае праезд. Наступны прыпынак — «Гарадскі Вал», затым аўтобус разварочваецца і едзе назад.

Калі праверыць свой білет у гэты момант, то аказваецца, што ён ужо несапраўдны. Як такое можа адбыцца?

У «Мінсктрансе» растлумачылі, што пасажыр аплачвае адну паездку.

«Такой лічыцца адзін праезд па маршруце на працягу аднаго рэйса, у той час як рэйс — гэта шлях транспартнага сродку ад пачатковага да канчатковага прыпынку маршруту ў прамым або зваротным кірунку», — растлумачылі ў арганізацыі.

Сістэма аплаты працуе так, што па прыбыцці на канчатковы прыпынак рэйс змяняецца на зваротны. У гэты момант пасажыраў звычайна просяць вызваліць салон. Аднак на некаторых маршрутах, для зручнасці пасажыраў, перазагрузка рэйса не робіцца.

Таму, калі так здарылася, што вы прабілі талон, а наступны прыпынак — канчатковы, то пасля яго вы будзеце безбілетнікам.

Што рабіць у такой сітуацыі?

У вас ёсць два варыянты дзеянняў:

— набыць новы білет
— ці заплаціць штраф за праезд без яго.

Каментары5

  • заяц
    30.01.2025
    ёсць яшчэ трэці варыянт: праехаць зайцам адзін прыпынак да канцавога, а потым валідаваць квіток
  • Цынамон
    30.01.2025
    заяц, о, я так і рабіў, але цяпер гэта страціла актуальнасьць, бо квіток сапраўдны цягам 90 мінут, і дастаткова йзноў яго актываваць. Гэта асабліва проста, калі карыстаешся мабільным дадаткам. Дзіўна, што для бальшыні пасажыраў гэта навіна. Ой.
  • Вольга
    30.01.2025
    НН - вы найлепшы рэсурс менскага рэжыму з такімі матэрыяламі. Чакаем пра лепш не спачуваць палітвязням.

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай31

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай31

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць