Навука і тэхналогіі66

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе

Рэвалюцыйная распрацоўка ўбачыла свет дзякуючы кампаніі Google і яе штучнаму інтэлекту.

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Усе краіны свету сутыкаюцца з сур'ёзнай праблемай у выглядзе ямаў і расколін на асфальтаваных дарогах, што выклікае не толькі вялізныя фінансавыя страты для дзяржаў, але і раздражненне сярод звычайных кіроўцаў. Гэтай праблеме, аднак, не застаецца існаваць доўга.

Як піша афіцыйны блог Google, даследчыкі з Каралеўскага каледжа Лондана і ўніверсітэта Суонсі ў супрацоўніцтве з навукоўцамі з Чылі і самімі супрацоўнікамі Google стварылі новы тып асфальту, які здольны самастойна аднаўляць пашкоджанні.

З'яўленне расколін і ямаў у асфальце часта звязанае з акісленнем бітуму (прадукта выветрывання нафты) — клейкага чорнага рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў асфальтавых сумесях. Навукоўцы з дапамогай штучнага інтэлекту (ШІ) ад Google дэталёва даследавалі механізм працэсу акіслення бітуму і знайшлі спосаб, як яго спыніць і прымусіць працаваць у зваротны бок.

«Для даследавання складаных арганічных малекул у бітуме было выкарыстана машыннае навучанне ШІ — падыход значна хутчэйшы і таннейшы за традыцыйныя вылічальныя мадэлі. Гэта дазволіла нам дэталёва вывучыць працэс акіслення асфальту і стварыць новую сумесь з бітуму і спецыяльных порыстых спораў раслін, прасякнутых перапрацаванымі алеямі.

Пад ціскам колаў транспарту споры ў асфальце адразу вызваляюць алівы, якія пранікаюць у расколіны, змякчаюць бітум і дапамагаюць яму ізноў злучацца ў адзінае цэлае.

Ідэя натхнёная самой прыродай, дзе некаторыя расліны і жывёлы здольныя рэгенераваць свае пашкоджаныя тканкі», — адзначаюць навукоўцы.

Па іх словах, тэхналогія яшчэ пакуль не гатовая для выпуску на рынак, але яна абяцае беспрэцэдэнтна ўдасканаліць сусветную інфраструктуру дарог і істотна зменшыць выдаткі на іх рамонт.

Каментары6

  • Таблеткі ад Колі для Квітнеючай
    07.02.2025
    сухое марозіва для палярнікаў, тамушта АН Беларусі вывучае як зрабіць яўку на выбарчых участкаў без выбарцаў
  • Гы
    07.02.2025
    сухое марозіва для палярнікаў, таму што ў Гугле няма iдыёлухаў :)
  • Лухта
    07.02.2025
    Аналагічныя навіны чытаў яшчэ, здаецца, ў 1990-х. Праўда, там такі самы асфальт вынайшлі і без ШІ. Але рэвалюцыю тое вынаходніцтва не здзейсніла. Не здзейсніць і гэтае.

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША6

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацкім раёне міліцыянеры спынялі п'янага трактарыста стрэламі па колах

Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць12

У Мінску гатовыя плаціць 2000 рублёў у месяц за паяданне піцы1

Прэм'ер Канады — Трампу: Канада не прадаецца1

Што вядома пра былога каліноўца Васіля Грачыху, які трапіў у рукі беларускага КДБ?4

Сёння ў Ватыкане пачынаецца канклаў кардыналаў. Будзе абраны новы Папа

Культура «бум-бум» захоплівае Захад. Замест сціпласці — вульгарнасць і паказное багацце6

Індыя нанесла ўдар абмежаванага маштабу па некалькіх цэлях у Пакістане6

Polityka пра зніклыя грошы КР: Агулам былі знятыя 118 тысяч еўра11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША6

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць