Свет1414

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць

Адміністрацыя Дональда Трампа гатовая рэзка ўзмацніць санкцыйны ціск на Расію, каб прымусіць яе спыніць вайну ва Украіне, — заявіў спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Расіі і Украіне Кіт Келаг у інтэрв’ю New York Post.

Кіт Келаг. Фота: Mariam Zuhaib / AP

Пры гэтым ён зноў падкрэсліў, што пэўныя саступкі спатрэбяцца і з боку Кіева.

Келаг ацаніў дзейнасць санкцый у дачыненні да Расіі толькі на тры балы з дзесяці. Паводле яго слоў, эканамічны ціск на Маскву можна значна ўзмацніць. Ён заявіў, што ёсць магчымасць для пашырэння нядаўна ўведзеных санкцый супраць энергетычнага сектара Расіі.

Паводле спецпасланніка, прэзідэнт Трамп вельмі добра разумее, наколькі санкцыі з’яўляюцца моцным інструментам уздзеяння. Келаг распавёў, што ў мінулы чацвер Трамп правёў у Авальным кабінеце Белага дома нараду з удзелам ключавых прадстаўнікоў адміністрацыі, якія займаюцца пытаннямі нацыянальнай бяспекі. На ёй абмяркоўвалі, як можна выкарыстаць рэсурсы ЗША для спынення вайны ва Украіне.

Па словах Келага, над гэтым працуюць многія члены адміністрацыі, у тым ліку дзяржсакратар, міністр фінансаў, дарадца па нацыянальнай бяспецы, віцэ-прэзідэнт і сам Трамп.

Келаг пацвердзіў, што галоўным прыярытэтам Трампа з’яўляецца спыненне актыўных баявых дзеянняў.

Пры гэтым ён адзначыў, што ціск на Расію не можа быць толькі ваенным, бо краіна малаадчувальная да страт на фронце. Ён прывёў прыклад Сталінградскай бітвы падчас Другой сусветнай вайны, калі нават страта 700 тысяч салдат не спыніла Чырвоную армію.

Келаг падкрэсліў, што ўрэшце Украіна і Расія павінны дамовіцца аб міры, пайшоўшы на ўзаемныя саступкі. На якія менавіта — ён не ўдакладніў. Аднак згадаў прыклад пасярэдніцкай місіі ЗША, калі прэзідэнт Тэадор Рузвельт у 1905 годзе арганізаваў у Портсмуце перамовы паміж Расіяй і Японіяй аб спыненні вайны, пасля чаго атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.

Каментары14

  • */*
    07.02.2025
    Украіна і Расія павінны дамовіцца аб міры, пайшоўшы на ўзаемныя саступкі
    ...
    а трамп атрымае Нобелеўскую прэмію міру ?
  • Яя
    07.02.2025
    Жвір , збольшага так і ёсць
  • бабруйчанін
    07.02.2025
    50 год стратэгія кісенджэр - ка° адрывалі Кітай ад сесесер Выгадавалі сабе канкурэнта" Зарабляе на гэтым " стратэгі"
    Зараз колькі год плануют адрываць Рф ад Кітая ..
    Нам ..ніякіх звязаў саюзаў ?
    Свае будаваць адбудоўваць мацаваць
    Каштоўнасці кажыце а колькі $ € каштоўнасцей прапаноўваецце ? Канфуцый- мао а колькі вашы важат Пагаду жадаеце ? Чарнобальская зона падыходзіт ???
    Ну а у нас Закон Права..свае Святы

Цяпер чытаюць

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Усе навіны →
Усе навіны

Ці варта зімой вячэраць раней?3

Пакуль Лукашэнка з двума сынамі бавіць час у Амане, трэці ягоны сын засвяціўся на другім канцы кантынента9

Перад прыездам Уіткафа Пуціну далажылі пра захоп Пакроўска і Ваўчанска. Пацвярджэнняў гэтаму няма8

Стрым таксіста Аляксея Хлястова глядзелі больш за 20 тысяч чалавек4

Ціханоўская: Для нас важна, каб мір быў на ўмовах Украіны20

«Без Білета» дадуць першы канцэрт за 4 гады. У Маскве9

Эйсмант заявіла, што Літва «страляе сабе паміж ног»16

Фон дэр Ляен анансавала новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі за гібрыдныя атакі11

«Навіна стала шокавай і нечаканай». Мінскі Vizor працягвае масава скарачаць супрацоўнікаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць