За 2024 год колькасць укладчыкаў у беларускіх банках павялічылася амаль на 24 тыс. чалавек. Іх колькасць стабільна расце ў краіне з сярэдзіны лета, паведаміў Нацыянальны банк.

Агульная колькасць укладчыкаў у Беларусі на 1 студзеня 2025 года склала каля 1,074 млн чалавек. Гэта адпавядае ўзроўню красавіка 2023 года і трохі недацягвае да максімуму двухгадовай даўнасці, калі іх было 1,086 млн.
У Нацбанку адзначылі, што на канец 2024 года рэшткі ўкладаў фізічных асоб у беларускіх банках ва ўсіх валютах складалі 19,7 млрд рублёў. За IV квартал рублёвыя ўклады выраслі на 920 млн рублёў, або на 9,2%.
Таксама за апошнія тры месяцы 2024 года выраслі і ўклады ў замежнай валюце — на 507 млн рублёў у эквіваленце, або на 6,1%. Гэта звязана з ростам працэнтных ставак па дэпазітах у далярах у лістападзе-снежні.
Адзначаецца, што працягвае расці сярэдняя сума рублёвых укладаў. На 1 студзеня на аднаго кліента яна склала 14,5 тыс. рублёў, а па стане на 1 кастрычніка было 13,6 тыс.
Каментары