Мінтранс зацвердзіў сацыяльныя стандарты на пасажырскія перавозкі.
У інструкцыі, зацверджанай Мінтрансам, прапісана мінімальная колькасць рэйсаў грамадскага транспарту ў розныя населеныя пункты ў залежнасці ад колькасці жыхароў. Там таксама ўстаноўлены патрабаванні па колькасці аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў у гарадах. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Так, напрыклад, ва ўсе адміністрацыйныя цэнтры сельсаветаў павінна абавязкова выконвацца не менш за 16 рэйсаў грамадскага транспарту на тыдзень, а з 2026 года — не менш за 20 рэйсаў на тыдзень.
У аграгарадкі з колькасцю насельніцтва больш за 1 тыс.чалавек павінны быць арганізаваны не менш за 28 рэйсаў на тыдзень.
У населеныя пункты з малой колькасцю жыхароў (ад 20 да 50 чалавек) грамадскі транспарт будзе хадзіць не радзей за 4 разы на тыдзень, а калі жыхароў больш за 50, то ўжо 8 разоў на тыдзень.
У гарадах ўстаноўлена мінімальная колькасць адзінак грамадскага транспарту таксама ў залежнасці ад колькасці жыхароў. Напрыклад, для гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з колькасцю насельніцтва ад 10 да 30 тыс.чалавек павінна быць не менш за адзін аўтобус на 8 тыс. чалавек.
А, напрыклад, у Мінску (гарады з насельніцтвам звыш 1 млн чалавек) адна адзінка гарадскога транспарту павінна быць ужо на 2 тыс. чалавек
Каментары