Грамадства11

Новы кіраўнік фонду Мельнікавай можа атрымаць доступ да рахункаў цягам некалькіх тыдняў

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава кіравала фондам «Białoruś Liberty», куды меўся прыйсці грант для Рады, акрамя таго, праз гэтую юрыдычную асобу дапамогу ад донараў атрымоўвалі «Кіберпартызаны». Прадстаўніца ініцыятывы Юліяна Шаметавец паведаміла «Белсату», што новы кіраўнік фонду мае атрымаць доступ да рахункаў цягам некалькіх тыдняў.

Фота: Белсат

З красавіка заснаваны Анжалікай Мельнікавай фонд «Białoruś Liberty» ўзначаліў Віталь Пацехін. З таго моманту мінуў амаль месяц, аднак доступу да рахункаў арганізацыі дасюль няма, сказала «Белсату» старшыня нагляднай рады фонду, прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец: «Ён быў прызначаны толькі ў адной сістэме, пасля трэба было таксама мяняць у іншых. Плюс ён адсутнічаў, быў у планавай паездцы, і першы раз пайшоў у банк на мінулым тыдні».

Як сказала Шаметавец, асаблівых праблемаў тут няма: «звычайная бюракратыя, дый выходныя».

Яна кажа, што доступ да рахункаў з'явіцца ў хуткім часе: «Спадзяюся, цягам найбліжэйшых тыдняў».

Раней крыніца «Белсату» ў МЗС Польшчы казала, што грошы з рахункаў фонду былі знятыя. Праўда, невядома, хто гэта зрабіў: ці сама Мельнікава, ці нехта іншы, а калі Мельнікава — то ці добраахвотна, ці пад прымусам.

Раней у арганізацыю прыйшоў грант для Каардынацыйнай рады, каля 100 тысяч еўра. Акрамя таго, праз гэты фонд дапамогу ад донараў атрымоўвалі «Кіберпартызаны», на рахунку было«некалькі дзясяткаў тысяч даляраў» на «Партызанскі Тэлеграм», на менеджмент і развіццё базаў звестак.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

7 красавіка журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нічога не ведаюць і трывожацца.

8 красавіка віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік, якая цяпер выконвае абавязкі спікеркі, паведаміла, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы пачынаючы з ліпеня 2024 года.

10 красавіка тэлеканалу «Белсат» стала вядома, што з рахунка фонду Białoruś Liberty, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы. Зрабіла гэта яна сама ці хто іншы, пакуль невядома. 

14 красавіка стала вядома, што расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай у Польшчы перавялі на больш высокі ўзровень — замест Варшаўскай акруговай пракуратуры гэтым будзе займацца Нацыянальная пракуратура. На думку следчых, справу павінны расследаваць пракуроры, якія займаюцца найбольш важнымі справамі, у тым ліку пытаннямі шпіянажу.

Каментары1

  • даведка
    06.05.2025
    Мельникова если летела с большой суммой налика, то должна была декларировать.

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»29

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У самым бедным раёне краіны адкрылі завод2

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»29

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць