Так у карыстальнікаў распытваюць пра супрацоўніцтва з «Беларускім гаюном», паведаміў кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.

Стрыжак напісаў, што з беларусамі звязваюцца сілавікі, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі Bysol і распытваюць у карыстальнікаў пра супрацоўніцтва з «Беларускім гаюном».
Ён дадаў, што боты, якія створаны сілавікамі, тэлеграм цяпер паказвае як фэйкі. Пазнаку аб гэтым можна заўважыць побач з назвай бота.
«Мы не карыстаемся ботамі ў сваёй працы, адзіны акаўнт нашай гарачай лініі ў тэлеграме @help_bysol», — напісаў Стрыжак.

Пра ўзлом «Беларускага гаюна» стала вядома 5 лютага — акаўнт, які, мяркуючы па ўсім, належаў супрацоўніку ГУБАЗіК, увайшоў у закрыты чат рэдактараў суполкі «Беларускі Гаюн». Пасля гэтага адтуль былі выгружаныя паведамленні. 7 лютага праект спыніў працу.
9 лютага Стрыжак паведаміў, што больш за 150 зваротаў прыйшло за чатыры дні на гарачую лінію @help_bysol па пытаннях, звязаных з «Беларускім Гаюном».
Стрыжак распавёў, колькі зваротаў атрымаў BYSOL за 4 дні праз узлом «Беларускага гаюна»
Сярод звестак, якія выцеклі з бота «Беларускага гаюна», былі ўнікальныя ID карыстальнікаў тэлеграм
Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу
Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»
Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер
Каментары