Грамадства66

Прэзідэнт Радыё Свабода пра вызваленне Кузнечыка: Гэта заслуга належыць адміністрацыі Трампа

Стывен Капус пракаментаваў вызваленне ўчора журналіста радыё, які прабыў за кратамі тры гады.

Андрэй Кузнечык з жонкай і сынам. Фота Радыё Свабода

«Уся заслуга належыць адміністрацыі Трампа. Прэзідэнт вельмі ясна даў зразумець, што мае намер вярнуць дадому ўсіх людзей, усіх амерыканцаў, якія ўтрымліваюцца як палітвязні па ўсім сьвеце, і іх тысячы. Але ў гэтым выпадку мы аддаём належнае прэзідэнту, бо Андрэй — грамадзянін Беларусі. І навошта гэта рабіць ЗША? Прасцей кажучы, гэта праца, якую робіць, у гэтым выпадку, Радыё Свабода. Праца ацэненая адміністрацыяй Трампа. Шмат у чым нашы людзі, усе, хто працуе на Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, знаходзяцца на перадавой дэмакратыі. І таму я лічу, што ўчора вечарам адміністрацыя пайшла на гэты надзвычайны крок. І мы сапраўды вельмі ўдзячныя за іхныя дзеянні», — сказаў Стывен Капус.

— Калі казаць пра гэтую вялікую працу, то яна не скончаная, бо другі журналіст, Ігар Лосік, застаецца ў турме ў Беларусі. Ці працягваюцца намаганні для яго вызвалення і якія праблемы сустракаюцца на гэтым шляху?

— Вяртанне Ігара Лосіка дадому па-за часам, і мы з нецярплівасьцю чакаем гэтага дня. Я магу вам сказаць, што мы атрымалі запэўніваньні ад найвышэйшых службовых асоб ЗША, што гэта таксама іх прыярытэт і яны будуць працягваць працаваць, каб забясьпечыць ягоны выхад на волю.

Я хачу сказаць сёе-тое важнае пра намаганні вярнуць дадому і Ігара, і Андрэя. Гэта ня быў абмен. Гэта ня быў гандаль. Вызваленьне трох чалавек было зарганізаванае адміністрацыяй Трампа. Гэта тое, што вельмі важна разумець усім. Выйшлі на волю амерыканскі грамадзянін і беларускі журналіст, які працуе на фінансаваную ЗША арганізацыю, у нашым выпадку Андрэй Кузнечык.

Каментары6

  • Acabчык Бюджэтненькі
    13.02.2025
    Якая мілата назіраць, як дзярж смі замест Гарысаніхі Рагатухі палюбіла Рудога Трампа. Неўзабаве будуць ганіць трацкізм, і выкрываць хто інклюзыі і разнастайнасьць прасоўваў
  • Ну точна, я так і падумаў....
    13.02.2025
    US frees jailed Russian cybercriminal as Trump builds bridges with Moscow...
    Іх проста памінялі, таго што Менск ужэ точна нічэво ні рышаіць
  • Acabчык Лісьлівенькі
    13.02.2025
    Спадар Маск, разганяй гэты адзьдзел замежнае прапаганды

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА29

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў2

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ66

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»212

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА29

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць