Свет66

Трамп і Пуцін могуць дамовіцца пра спыненне агню да Вялікадня ці 9 мая

Выданне Financial Times паразмаўляла з заходнімі і ўкраінскімі чыноўнікамі пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп рэзка перакрэсліў палітыку ізаляцыі Расіі і наважыўся пачаць абмяркоўваць свае мірныя ініцыятывы з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным. Сярод іншага частка суразмоўцаў газеты назвала і магчымыя тэрміны спынення агню.

Пуцін і Трамп у 2019 годзе. Фота: Mikhail Svetlov/Getty Images

Дамагчыся спынення агню Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін, верагодна, паспрабуюць да адной з дзвюх значных дат: да Вялікадня, які праваслаўныя і каталікі сёлета адзначаюць у адзін дзень — 20 красавіка, ці да 9 траўня. У Крамлі, дарэчы, якраз адзначылі, што Пуцін «будзе рады вітаць Трампа на святкаванні 80-годдзя Перамогі» ў Маскве.

Выданне таксама паразмаўляла з былым высокапастаўленым расійскім чыноўнікам, які мяркуе, што «амерыканцы нарэшце сур'ёзна ставяцца да сітуацыі». З ягоных слоў, калі план маланкавай перамогі праваліўся, расійскае кіраўніцтва хутка ўсвядоміла «рэальнае становішча спраў» і сам Пуцін «пазбавіўся ад ілюзій праз тры дні пасля пачатку вайны».

Cітуацыя цяпер выглядае нашмат больш спрыяльнай для Пуціна, чым калі-небудзь за апошнія тры гады вайны, тлумачыць FT дырэктар Берлінскага цэнтра Карнегі па вывучэнні Расіі і Еўразіі Аляксандр Габуеў:

«Калі ЗША ў аднабаковым парадку спыняць сваю вайсковую і дыпламатычную падтрымку, а таксама абмен разведданымі, то Украіна апынецца ў вельмі цяжкім становішчы. І з гэтага становішча будзе цяжка выбрацца, нават калі еўрапейцы праявяць больш ўцягнутасці».

Самае галоўнае для Расіі — каб Украіна мела максімальна слабыя гарантыі бяспекі, дадае эксперт.

Прафесар Нацыянальна-даследчага ўніверсітэта Вышэйшай школы эканомікі Дзмітрый Трэнін заявіў, што Расія сур'ёзна ставіцца да неабходнасці «развязаць украінскае пытанне» і «не імкнецца да міру». Калі Трамп не пойдзе на ўсе ўмовы Пуціна, вайна працягнецца.

Любое шырокамаштабнае пагадненне запатрабуе значнага ўдзелу краін НАТА і самой Украіны, лічыць старшы навуковы супрацоўнік амерыканскай даследчай арганізацыі RAND Сэмюэл Шарап. І пакуль што рана казаць, да якіх саступак гатовы Трамп, — для гэтага яму спатрэбіцца атрымаць падтрымку Украіны і сваіх саюзнікаў, асабліва ў складаных і спрэчных пытаннях, гаворыць аналітык.

Каментары6

  • Зеня
    13.02.2025
    Могут договориться а могут и нет. Украину спросили?
  • Зеня
    13.02.2025
    Answer, а что они сделали с Герхардом….
  • Сделочник
    13.02.2025
    Стань Трамп президентов в апреле 45-го, после смерти Рузвельта, тогда войну бы выиграл Гитлер.

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай8

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Узбекскі цуд: як краіна паціху становіцца новым эканамічным драконам12

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая1

Анджэй Пачобут увайшоў у пералік трох фіналістаў прэміі імя Сахарава

У ChatGPT можна будзе генераваць эротыку7

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы7

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай8

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць