Грамадства

Пры канцы тыдня пацяплее да +8°С

Сіноптыкі мяняюць свае несуцяшальныя прагнозы.

Сіноптыкі мяняюць свае прагнозы, раней яны казалі, што сапраўдная вясна прыйдзе пры самым‑самым канцы сакавіка — пачатку красавіка. Але вясна павінна прыйсці ўжо ў наступныя выходныя.

Прычынай стане тое, што наша краіна апынецца ў г.зв. цёплым сектары цыклонаў, што насоўваюцца з Атлантыкі.

Так, у суботу і нядзелю gismeteo.by у Мінску слупок тэрмометра ўздымецца да 6‑8°С градусаў цяпла. У Брэсце наогул +10°С. А найхаладней будзе ў Віцебску: усяго +2‑4°С градусы вышэй за нуль.

Зазначым таксама, што ў суботу, 20 сакавіка, увечары ў Беларусь, як зрэшты і ў паўночнае паўшар'е, прыйдзе астранамічная вясна - дні і ночы стануць аднолькавымі, а потым дзень пачне падаўжацца.

***

Праўда, у пачатку наступнага тыдня зноў пачне халадаць. Слупок тэрмометра апусціцца да нулявой адзнакі. Так, на Дзень Волі папярэдне прагназуецца адзін градус марозу.

Гэтаксама будзе халодна і ў найбліжэйшыя дні, 16-18 сакавіка:

16 сакавіка ноччу мінус 11—17°С, месцамі да мінус 22°С, днём 0 — мінус 5°С; па паўднёвым захадзе ноччу мінус 5—10°С, днём да плюс 2°С.

17 і 18 сакавіка — ноччу мінус 5—12°С, пры праясненнях да мінус 15—20°С; днём мінус 5 — плюс 2°С, па паўночным усходзе да мінус 8°С.

У аўторак у Мінску будзе пераменная воблачнасць. Ноччу і ў другой палове дня кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5—10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 12—14°С, днём 0 — мінус 2°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі27

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва дазволіла машынам з беларускімі нумарамі, якія вяртаюцца ў Беларусь, перасякаць сваю мяжу2

Кіраўнік МУС Літвы расказаў, у якім выпадку закрыюць мяжу з Беларуссю8

Лукашэнка: Амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перамовы10

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў6

Літоўская армія: Рызыка нападу падчас вучэнняў «Захад» нізкая, але верагоднасць правакацый узрасла

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі27

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць