Грамадства22

За «здраду дзяржаве» судзяць мытніка. Яму пагражае да 15 гадоў

У Мінскім гарадскім судзе 14 лютага за «здраду дзяржаве» пачынаюць судзіць 29-гадовага мытніка Віктара Вараб'ёва. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме пад старшынствам Сяргея Хрыпача, піша «Вясна».

Апроч ч. 1 арт. 356 КК, мужчыне таксама ставяць у віну «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў» (ч. 1 арт. 426 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК), «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (ч. 1 арт. 342 КК). Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.

На старонцы Linkedin пазначана, што з 2018-га года Віктар працаваў старэйшым інжынерам сувязі на мытні. Верагодна, з гэтым і звязана крымінальная справа супраць мужчына за «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў».

Каментары2

  • узаконенное беззаконие
    14.02.2025
    За измену лукашенко и его скотному двору судят, а не за измену государству...
  • FF
    14.02.2025
    Вы законы пачытаць не жадаеце? Расстрэл яму пагражае

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР Украіны ўдарыла па расійскіх аб’ектах у Крыме: знішчаны верталёты і вайсковы буксір

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць