Свет88

Ці выведзе Трамп амерыканскія войскі з Польшчы?

Па словах міністра абароны ЗША Піта Хегсета, нельга меркаваць, што «прысутнасць Амерыкі ў Еўропе будзе доўжыцца вечна», піша Onet.

Дональд Трамп. Фота: AP

Падчас візіту міністра абароны ЗША Піта Хегсета ў Польшчу той быў павінен пераканаць, што амерыканскія войскі з краіны «нікуды не падзенуцца», але журналісты Onet даведаліся пра гэты візіт некалькі новых падрабязнасцяў.

Міністр правёў у Польшчы амаль два дні на мінулым тыдні — гэта быў беспрэцэдэнтны візіт, піша Onet. Піт Хегсет сустрэўся з віцэ-прэм'ерам і кіраўніком Міністэрства абароны і прэзідэнтам краіны.

Амерыканец наведаў склад APS-2, які з'яўляецца часткай глабальнай вайсковай інфраструктуры ЗША. Гэта адзін з сямі складоў такога тыпу, якія належаць узброеным сілам ЗША ў свеце, і яго размяшчэнне ў Польшчы падкрэслівае стратэгічную важнасць абароннага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Журналісты адзначаюць, што Хегсет падчас свайго візіту ў Польшчу пасеяў нявызначанасць у кантэксце амерыканскай вайсковай прысутнасці ў краіне. Ён сказаў так:

«Тое, што адбудзецца праз 5,10 або 15 гадоў, сёння з'яўляецца часткай больш шырокай дыскусіі, якая адлюстроўвае ўзровень пагрозы, стаўленне Амерыкі, нашы патрэбы ва ўсім свеце, але, самае галоўнае, здольнасць еўрапейскіх краін дзейнічаць. Таму наша пасланне нашым еўрапейскім саюзнікам сёння так непахісна. Сёння настаў час інвеставаць, таму што вы не можаце меркаваць, што прысутнасць Амерыкі [у Еўропе] будзе доўжыцца вечна», — сказаў ён.

Ён таксама адзначыў, што цяпер прыярытэтам для ЗША з'яўляецца Ціхаакіянскі рэгіён, а не Еўропа.

Польшча выкарыстоўвае амерыканскую праграму крэдытавання і гарантый на суму 11 мільярдаў долараў. Па звестках Onet, гэтыя грошы не знаходзяцца пад пагрозай, нягледзячы на тое, што адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа абмежавала сродкі на так званую знешнюю дапамогу.

Як сцвярджаюць журналісты са спасылкай на свае крыніцы, Польшча і краіны Балтыі ўзялі на сябе цяжар «інфармавання» новай амерыканскай адміністрацыі ў дачыненні да стасункаў з Расіяй.

Каментары8

  • Аркаша Рабіновіч
    20.02.2025
    Шчыра кажучы, я б не стаў перашкаджаць амерыканцам сыходзіць з Еўропы. Я б толькі папрасіў падпісаць паперку, што заўтра яны самі не будуць прасіцца назад. Калі ім не трэба вайсковая прысутнасць у Еўропе, хай ідуць к чорту.
  • Жэка
    20.02.2025
    У сярэднім кожны з міністраў абароны Дональда Трампа займаў сваю пасаду 365,25 дня (прыкладна 1 год). ​
  • Acab
    21.02.2025
    Аркаша Рабіновіч, а як не падпішуць, перашкаджацьмеце выволзіць?

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка2

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай1

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы2

Маладой вясковай настаўніцы з Мазыршчыны далі тры гады калоніі за палітыку8

Літоўскія памежнікі зладзілі пагоню за кантрабандыстамі, дагналі ў чыстым полі8

У выніку абстрэлу Кіева загінула ўдава першай ахвяры Чарнобыльскай катастрофы1

Магія «залатой крыві»: як навукоўцы спрабуюць аднавіць самую рэдкую групу крыві ў свеце — і навошта1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка2

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць