Пра выбухі ў мікрараёнах Азярышча і Новая Баравая «Зеркалу» паведамілі чытачы. Журналісты паспрабавалі высветліць, што адбылося.

Два моцныя выбухі пачулі на ўсходзе Мінска ў мікрараёнах Азярышча і Новая Баравая. Па словах Артура, аднаго з чытачоў «Зеркала», першы прагучаў каля 15:00, а другі — у 15:15.
Ён адзначае, што ў Азярышчах часта чутныя выбухі, якія даносяцца з палігона Ваеннай акадэміі, які знаходзіцца недалёка. Але сённяшнія не былі падобныя на звыклыя. Артур параўноўвае іх сілу з выбухам на чыгуначнай станцыі Азярышча ў кастрычніку 2023 года.
— Той выбух я вельмі добра чуў. Цяпер быў прыкладна той жа сілы: сцены ў доме адчувальна дрыжалі, — кажа ён.
Чулі выбухі і іншыя чытачы «Зеркала», якія жывуць у мікрараёне Новая Баравая. Па іх словах, яны не былі гучнымі. Варта адзначыць, што Новая Баравая знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад Азярышча, раёны падзяляе шумны праспект Незалежнасці.
Пад выглядам звычайнага грамадзяніна журналіст «Зеркала» патэлефанаваў у Першамайскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
— Ніякіх паведамленняў аб выбухах нам не паступала, таму не хвалюйцеся, — супакоіла дзяжурная. — Калі б нешта адбылося, то вас бы ўжо апавясцілі па тэлевізары і навінах. Усё добра, не хвалюйцеся.
Уначы 5 кастрычніка 2023 года пад Мінскам у раёне Калодзішчаў мясцовыя жыхары чулі моцны выбух. Відавочцы казалі, што ў той момант у дамах трэсліся вокны.
У ліпені 2024-га стала вядома пра затрыманне па падазрэнні ў яго арганізацыі грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера. Мужчына быў прысуджаны да смяротнага пакарання і пазней Аляксандр Лукашэнка яго памілаваў. Немца перадалі ў ЕЗ падчас абмену паміж Расеяй і ЗША.
-
«Заробак стартаваў з $440». Беларускі расказалі, як працуюць і зарабляюць на Блізкім Усходзе
-
Прадстаўніца Акадэміі навук раскрыла ўзровень нараджальнасці ў Беларусі. Ён жахліва нізкі
-
«Рукі прэч ад сасісачак!». У сацсетках горача абмяркоўваюць барацьбу Лукашэнкі з кавай на запраўках. Некаторыя заклікаюць дзейнічаць больш жорстка
Каментары