Свет22

У парламенце Сербіі адбылася бойка з выкарыстаннем фаераў

Апазіцыя пачала бойку ў сербскім парламенце, як мінімум тры чалавекі атрымалі раненні, піша DW. Дэпутаты ад апазіцыі патрабуюць адстаўкі парламента на фоне пратэстаў у краіне. 

Скрыншот: трансляцыя ParlamentSrbija

Бойка пачалася прыкладна праз гадзіну пасля пачатку пасяджэння. Дэпутаты павінны былі прагаласаваць за закон аб росце фінансавання вышэйшай адукацыі.

Але апазіцыя заявіла, што кіруючая большасць плануе адначасова ўхваліць дзясяткі іншых рашэнняў. Яны заявілі, што гэта незаконна, бо спачатку трэба пацвердзіць адстаўку прэм'ер-міністра Мілаша Вучавіча і ягонага ўрада. Той абвясціў аб адстаўцы яшчэ 28 студзеня.

Апазіцыя стала прарывацца да трыбуны, свістаць у свісткі, паднімаць плакаты з надпісам «Сербія паўстала, каб рэжым упаў!» і выявай скрываўленай далоні. Дэпутаты біліся з апанентамі, запалілі ў зале парламента дымавыя шашкі, кідалі яйкі і бутэлькі з вадой. Усё гэта трансліравалася ў жывым эфіры.

Сотні прыхільнікаў апазіцыі сабраліся на мітынг звонку будынка парламента.

Пратэсты ў Бялградзе і іншых гарадах Сербіі працягваюцца ўжо больш за месяц. Яны пачаліся пасля трагедыі ў горадзе Нові-Сад на поўначы Сербіі. Там 1 лістапада праз падзенне даху на чыгуначным вакзале загінулі 15 чалавек.

Каментары2

  • даведка
    04.03.2025
    Именно с целью избежания подобных пиротехнических представлений в Беларуси полностью запретили продажу пиротехники и марганцовки в аптеках больше 2 ед.
  • Барадзед
    04.03.2025
    даведка, а марганцовку почему, чтобы не устроили сиреневую революцию? Взывчатая смесь делается из нитрата аммония и алюминия. Это игрушка советских детей.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць