Грамадства

Запрацаваў электронны запіс на прастаўленне апастылю на сайце Мінадукацыі. Але рэалізацыя працэдуры насцярожвае

Раней анансаваная электронная сістэма запісу для падачы дакументаў на прастаўленне апастылю і папярэдняе засведчванне для консульскай легалізацыі з 3 сакавіка запрацавала на афіцыйным сайце Мінадукацыі. Аднак цяперашняя рэалізацыя працэдуры выклікае шэраг пытанняў, піша тэлеграм-канал «Учительская». 

Пры запаўненні формы абітурыенту трэба падаць наступную інфармацыю:

  • від аказання паслугі (апастыляванне ці папярэдняе засведчванне);
  • прозвішча, імя ўладальніка дакумента;
  • від дакумента, якія падаецца, і ягоны нумар;
  • дата і час для падачы дакументаў (іх трэба выбраць з наяўных).

Здавалася б, нічога складанага, але тэлеграм-канал «Учительская» звяртае ўвагу, што па стане на гэты момант сістэма адводзіць на падачу дакументаў для аднаго чалавека 30 хвілін. Таму з улікам цяперашняга графіка працы Дэпартамента кантролю якасці адукацыі падаць дакументы змогуць максімум 4-5 кліентаў у дзень.

Акрамя таго, запісацца на падачу можна толькі ведаючы нумар дакумента, што пазбаўляе цяперашніх выпускнікоў магчымасці зрабіць гэта загадзя.

«Таму, калі графік працы Дэпартамента застанецца такім жа самым, як цяпер, то за ўвесь летні перыяд падаць дакументы змогуць толькі каля 310 чалавек, і тут гаворка ідзе пра ўсё (атэстаты, пасведчанні, дыпломы і іншае). І, думаем, вы разумееце, якая прастора для карупцыі ствараецца ў такіх умовах», — адзначае «Учительская».

Спадзяванне толькі на тое, што ўсё ж такі ў цяперашнюю сістэму будуць унесеныя нейкія праўкі. 

Да 31 сакавіка ўключна, дарэчы, будзе даступная і ранейшая сістэма запісу непасрэдна ў Дэпартаменце кантролю якасці адукацыі. Графік працы можна ўдакладніць па спасылцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны італьянскі востраў абмяжоўвае памер турыстычных груп3

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?4

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай42

Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам22

У Беларусі збіраюцца прадаваць блакітныя курыныя яйкі2

Пашпарт Новай Беларусі атрымалі амаль 500 чалавек37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць