Навука і тэхналогіі11

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра

Гравітацыйны манеўр дазволіў значна скараціць час палёту да спадарожніка Юпітэра Еўропы, у тоўшчы акіянаў якога патэнцыйна можа быць жыццё. 

Мастацкая інтэрпрэтацыя таго, як Europa Clipper выглядае каля Марса. Крыніца: nasa.gov

Зонд NASA Europa Clipper, запушчаны ў кастрычніку 2024 года, паспяхова выканаў гравітацыйны манеўр паблізу Марса, прайшоўшы на адлегласці 884 кіламетры ад яго паверхні. Пра гэта паведамляе выданне ixbt.com.

Такая блізкая сустрэча з Марсам дапамагла апарату разагнацца на шляху да Юпітэра і яго спадарожніка Еўропы. Сучасныя ракетныя рухавікі не дазваляюць дасягнуць неабходнай хуткасці для такога далёкага падарожжа без выкарыстання гравітацыйнага паскарэння планет.

Для дакладнага праходжання міма Марса спатрэбіліся тры карэкцыі траекторыі, якія каманда місіі выканала паспяхова.

1 сакавіка Europa Clipper праляцеў побач з Марсам з хуткасцю 24,5 км/с, запаволіўшыся да 22,5 км/с за кошт гравітацыйнага ўзаемадзеяння. Гэта дазволіла скарэктаваць траекторыю апарата і падрыхтавацца да наступнага гравітацыйнага манеўру ў 2026 годзе — каля Зямлі.

Гравітацыйныя манеўры значна скарачаюць час і кошт палёту да Юпітэра. Без іх падарожжа заняло б значна больш часу. Збліжэнне з Марсам таксама дазволіла пратэставаць усе сістэмы зонда, уключаючы магутны радар і цеплавізар, што ў будучыні дазволіць атрымаць каштоўныя навуковыя дадзеныя пра Марс.

Europa Clipper дасягне Юпітэра ў красавіку 2030 года, а яго місія працягнецца як мінімум да 2034 года.

Мэта яго місіі — вывучыць, ці прыгодны для жыцця спадарожнік Юпітэра Еўропа. І, калі трэба, сабраць дастаткова дадзеных для выбару месца для высадкі туды спусканага апарата — касмічнага карабля, які выкарыстоўваюць для перавозкі грузаў, навуковых эксперыментаў ці касманаўтаў.

Для гэтага Europa Clipper будзе даследаваць ледзяную абалонку і акіян, каб пацвердзіць існаванне падлёднага акіяна і яго сувязь з паверхняй, прааналізуе хімічны склад і структуру асноўных злучэнняў, а таксама вывучыць геалогію, уключаючы рэгіёны актыўнасці. Удасканаліць даследаванне Europa Clipper плануюць з дапамогай касмічнага тэлескопа James Webb.

Каментары1

  • Абу
    12.03.2025
    "Усё гэтыя сусветы вашыя, акрамя Еўропы - не спрабуйце высадзіцца на яе...".

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

Фінальны тэкст мірнага пагаднення па Украіне яшчэ не ўзгоднены3

Оксфардскі слоўнік аб'явіў слова 2025 года3

У Гродне знайшлі незвычайныя 500 еўра, на іх палююць калекцыянеры1

МУС агучыла лічбы, колькі ў Беларусь прыязджае працоўных мігрантаў5

Візавага спецыяліста з Мінска пасадзілі за каментары ў тэлеграме і ўдзел у пратэстах

Украіна настойвае на асабістай сустрэчы Зяленскага і Трампа3

Апублікаваная канцэпцыя аднаўлення млына і капліцы ў Лошыцкім парку

Трамп заявіў, што ёсць добры шанец скончыць вайну, але гэтаму «не спрыяе» карупцыйны скандал ва Украіне10

Колькі каштуе пачаць працаваць дальнабойшчыкам у Еўропе. Спойлер: не танна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць