Свет44

Тэлефонная размова Пуціна з Трампам стала самай працяглай за ўсю гісторыю двухбаковых адносін

CNN са спасылкай на расійскую дасведчаную крыніцу паведаміла, што размова Трампа і Пуціна прайшла «вельмі добра». Што ў гэта акрэсленне ўкладаецца — пакуль незразумела.

Размова паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным пачалася на гадзіну пазней за запланаваны час, паведамляе Sky News. Паводле звестак канала, Пуцін спецыяльна прымусіў Трампа чакаць са званком, без спешкі размаўляючы ў гэты час з расійскімі бізнэсменамі.

На мінулым тыдні пасланнік Трампа Стыў Уіткаф чакаў сустрэчы з Пуціным у Маскве каля 8 гадзін, таму што той меў зносіны з Лукашэнкам.

Увогуле ж размова Трампа і Пуціна стала самай працяглай у гісторыі тэлефонных размоў прэзідэнтаў ЗША і Расіі, паведамляе Reuters. Перамовы двух прэзідэнтаў працягваліся каля 2,5 гадзін.

Каментары4

  • 1
    18.03.2025
    Газ правесці не могуць, гразь замест дарог, прыбіральні на вуліцы, хутка кітайцы забяруць палову краіны, але ж чакаць прымусілі! Перамога, слёзы на вачах!
  • во як
    18.03.2025
    лукашэнка важнейшы за трампа?
  • апарат
    19.03.2025
    >>Пуцін спецыяльна прымусіў Трампа чакаць са званком

    Нічога, кудла цярпліва пачакае, пакуль гаспадар вызваліцца

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць