Свет2424

Трамп расказаў пра перамовы па «падзеле тэрыторый» Украіны

Перамовы пра «падзел тэрыторый» і спыненне баявых дзеянняў ва Украіне вядуцца «проста цяпер», заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у гутарцы з журналістамі ў Белым доме.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

«Я думаю, што ўжо зусім хутка мы зможам дамагчыся поўнага спынення агню, а затым і заключыць пагадненне. Гэтыя пытанні абмяркоўваюцца проста цяпер — гаворка ідзе пра падзел зямлі і пра іншыя аспекты», — адзначыў Трамп.

Цяпер, з ягоных слоў, на асобных участках фронту ўжо дасягнутае перамір'е, якое «добра выконваецца».

Таксама амерыканскі прэзідэнт падкрэсліў, што асновы для будучага мірнага пагаднення былі закладзеныя ў ходзе яго кантактаў з прэзідэнтамі Украіны і Расіі — Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным.

«Я вельмі добра пагутарыў з абодвума і лічу, што ў нас ужо сфармаваныя рамкі будучага пагаднення», — заявіў Трамп.

Пры гэтым ён дадаў, што яго імкненне завяршыць канфлікт прадыктавана дзвюма ключавымі прычынамі: па-першае, з-за гібелі «тысяч маладых людзей», а па-другое, з-за каласальных выдаткаў ЗША, якія, па яго словах, ужо дасягнулі 350 мільярдаў даляраў.

На пытанне, ці плануюць ЗША ўвесці больш санкцый супраць Расіі праз пастаянныя атакі на ўкраінскую інфраструктуру, Трамп адказаў, што разлічвае на пагадненне аб спыненні агню.

Таксама Трамп зноў паўтарыў ранейшы тэзіс пра ўкраінскіх салдат нібыта «ў акружэнні» на Куршчыне, хоць, паводле ацэнак амерыканскай і еўрапейскай разведак, украінскія войскі сутыкнуліся з інтэнсіўным ціскам з боку расійскіх сіл, але ўсё ж у поўным акружэнні не знаходзяцца.

Акрамя таго, прэзідэнт ЗША які ўжо раз вярнуўся да пытання далучэння да ЗША Канады, падкрэсліўшы, што не жартуе:

«Калі я кажу, што Канада павінна быць нашым штатам, я сапраўды гэта маю на ўвазе».

Каментары24

  • Answer
    21.03.2025
    Великобритании стоит денансировать акт о признании независимости США.
  • Беларус
    21.03.2025
    Хай там дзелюць як хочуць, але каб вайны не было гэта галоўнае.
  • Answer
    21.03.2025
    Filipp , поддерживаете агрессию против Канады?

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы1

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»2

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака18

Калумбійскі порнаакцёр спачатку забіў, а пасля расчляніў двух сваіх знаёмых-брытанцаў3

«Бураць, бураць і атрымліваюць ваду». Лукашэнку давялося тлумачыць, чаму знайсці радовішчы нафты не так проста8

Ціханоўскі пасля шуміхі вакол яго слоў пра аўтаномныя «астравы» беларусаў за мяжой патлумачыў сваю пазіцыю24

Наўседа выказаўся наконт ідэі Ціханоўскага пра аўтаномныя «астравы» беларусаў у розных краінах30

У офіс расійскага тэлеграм-канала Baza прыйшлі сілавікі, галоўны рэдактар затрыманы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прыбралі знакамітую тратуарную плітку з васількамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы1

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць