Свет11

Памёр славуты баксёр-цяжкавагавік Джордж Форман

У ноч на суботу сям'я праслаўленага баксёра Джорджа Формана паведаміла пра ягоную смерць ва ўзросце 76 гадоў.

Джордж Форман (злева) і Эвандэр Холіфілд у 1991 годзе. Фота: AP Photo/Mark Lennihan

Джордж Форман — ураджэнец Тэхаса. Ён атрымаў перамогу на Алімпіядзе 1968 года, а пасля пачаў кар'еру ў прафесійным боксе, дзе дасягнуў вялікіх поспехаў. У прыватнасці, з 1973 па 1974 год быў абсалютным чэмпіёнам свету.

У 1974 годзе Форман прайграў бой Махамеду Алі ў Кіншасе (тады Заір, а цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга). Бой увайшоў у гісторыю пад назвай «грукат у джунглях». Вынік паядынку стаў нечаканасцю, паколькі фаварытам лічыўся менавіта Форман.

У 1977 годзе Форман пакінуў бокс, стаў хрысціянскім прапаведнікам, дапамагаў моладзі. Але ў 1987 годзе ён вярнуўся і выступаў яшчэ некалькі гадоў.

У 1991 годзе ён прайграў абсалютнаму чэмпіёну свету Эвандэру Холіфілду, але пры гэтым 42-гадовы Форман здзівіў многіх экспертаў тым, што змог даць канкурэнтны бой малодшаму суперніку.

У 1994 годзе ва ўзросце 45 гадоў Форман стаў чэмпіёнам свету па версіях WBA і IBF, атрымаўшы перамогу над Майклам Мурэрам. Прайграючы бой, ён змог адправіць Мурэра ў накаўт у канцы паядынку.

Форман дагэтуль лічыцца самым старым чэмпіёнам свету па боксе ў гісторыі ў цяжкай вазе.

Ён здолеў атрымаць поспех і па-за рынгам. У прыватнасці, Форман зрабіў сабе імя ў бізнэсе: ён стварыў кампанію па вытворчасці электрагрыляў, якія сталі папулярнымі. Амерыканскія СМІ адзначылі, што гэты бізнэс, верагодна, прынёс Форману больш грошай, чым усе ягоныя перамогі на прафесійным рынгу.

Каментары1

  • Валенты
    22.03.2025
    RIP

Цяпер чытаюць

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА19

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў загарэўся Новаўфімскі НПЗ у Башкартастане2

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»68

Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў11

Трамп паставіў новыя ўмовы для ўвядзення «маштабных» санкцый супраць Расіі9

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА19

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць