Свет88

Каля храма ў Екацярынбургу паставілі копію трубы, па якой расійскія вайскоўцы трапілі ў Суджу

У двары храма на Крыві ў Екацярынбургу, пабудаванага на месцы расстрэлу царскай сям'і, усталявалі копію трубы, па якой расійскія вайскоўцы прайшлі ў Суджу, якая знаходзілася пад кантролем УСУ.

Каля храма ў Екацярынбургу паставілі копію трубы, па якой расійскія вайскоўцы трапілі ў Суджу. Фота: xramekb / Telegram

«Кавалак трубы працягласцю 16 метраў прывезены ў Храм на Крыві. Дыяметр устаноўленай трубы ў дакладнасці адпавядае дыяметру патоку, які забяспечыў нашым воінам гераічную перамогу. Гэты подзвіг не мае аналагаў у сусветнай гісторыі і з'яўляецца сведчаннем найвышэйшага духу і бяспрыкладнай вайсковай доблесці нашых байцоў», — заявілі ў храме. 

Афіцыйнае адкрыццё трубы запланавана на 25 сакавіка.

Незалежныя эксперты сцвярджаюць, што гэтая вылазка расіян праз трубу не адыграла вызначальнай ролі ў вызваленні Суджы. А расійскія ваенкары пісалі аб правале штурму праз газаправод і разгром спецназу.

Каментары8

  • Клінічны выпадак
    23.03.2025
    Ваце міфатворчасць важней за праўду.
  • Гэта мастацтва, гэта авангард
    23.03.2025
    Трэба яшчэ расставіць там унітазы і сціралкі, якія яны намардзёрылі на тэрыторыі Украіна, каб было зусім прыгожа
  • Праваслаўненька
    23.03.2025
    Успомніце пра гэтую трубу, калі ў наступны раз пойдзеце ў праваслаўную царкву
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га58

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

Непагадзь учора набедакурыла ў Магілёве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га58

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць