Свет1414

Палкоўнік арміі ЗША пра пошук зніклых вайскоўцаў у Падброддзі: За 24 гады службы я не бачыў нічога падобнага

Джым Армстранг, які з амерыканскага боку кіруе аперацыяй па пошуку зніклых вайскоўцаў, распавёў пра галоўныя цяжкасці.

На палігоне ў Падброддзі працягваецца аперацыя па выманні з балота амерыканскай вайсковай машыны, якая там затанула. Усе фота: USArmyEURAF / Facebook

Камандуючы баявой групай брыгады бранявых войскаў палкоўнік арміі ЗША Джым Армстранг распавёў пра пошукавую аперацыю недалёка ад літоўска-беларускай мяжы.

Армстранг узначальвае аперацыю і адзначае, што сітуацыя вельмі складаная, піша Delfi.

«За 24 гады службы я ніколі не бачыў, каб транспартны сродак апынуўся ў такім становішчы. Складанасць не толькі ў тым, што там вада і дрыгва, праблема — у іх спалучэнні. Акрамя таго, усё адбываецца ў мясцовасці, куды няпроста дабрацца», — сказаў Армстранг.

Ён кажа, што існуе рознае абсталяванне для выцягвання аб’ектаў з вады або з балота, але ў дадзеным выпадку даводзіцца выкарыстоўваць розную тэхніку адначасова.

«Праблема ў тым, што звычайна гэтае абсталяванне не прызначана для выкарыстання ў падобных умовах — у лясной глушы, у невялікім цяжкадаступным месцы. Таму аперацыя складаная», — падкрэсліў Армстранг.

Яшчэ адна праблема — дастаўка тэхнікі да месца здарэння. Паводле палкоўніка, гэта асобная лагістычная аперацыя, бо трэба падрыхтаваць дарогі для транспартавання цяжкай тэхнікі, завезці грунт і жвір.

Армстранг звярнуў увагу, што на абмежаванай прасторы трэба неяк размясціць шмат тэхнікі — і грамадзянскай, і ваеннай, і міжнароднай.

«Аднак разам з літоўскімі вайскоўцамі нашы вайскоўцы рухаюцца наперад. Мы ўсе перажываем гэтую сітуацыю разам з сем’ямі зніклых і не можам дастаткова падзякаваць нашым саюзнікам за іх дапамогу», — сказаў ён.

Вайсковая машына з чатырма амерыканцамі прапала падчас вучэнняў на літоўска-беларускай мяжы вечарам 25 сакавіка. Машына, як мяркуецца, правалілася на дно балота.

Каментары14

  • Žvir
    30.03.2025
    Nie ŭ tym vojsku ty služyŭ, tamu ty šmat čaho nia bačyŭ...
  • Янка
    30.03.2025
    Вось толькі везці трэба ня жвір, а друз, бо тый вытрымлівае больш вялікія нагрузкі. Таму што кавалкі друза неяк счапляюцца, а жвір цалкам гладкі. Таму менавіта з друза будуюць чыгуначныя насыпы.
  • Пасьпеў
    30.03.2025
    "Машына, як мяркуецца, правалілася на дно балота."
    --------------------
    Зусім недалёка ад гэтага месца маскалі цэлую краіну зацягнулі на дно "балота"...

Цяпер чытаюць

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія2

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія

Усе навіны →
Усе навіны

У Вілейцы знеслі 85-гадовы даўгабуд4

Што за гатэль, у якім спыняўся Пуцін у Кітаі і куды запрашаў Лукашэнку1

Беларускі банк параіў кліентам, якія забыліся PIN-код, звяртацца да Паліны3

На лінейцы ў Брэсцкім тэхнічным універсітэце студэнтаў прывітаў гуманоід ВІДЭА5

Перад лінейкай школьнікам раздалі інструкцыю, як слухаць гімн5

У слуцкай школе прэм'ера Турчына слухала вельмі сумная пчала ВІДЭА5

Прэзідэнт Польшчы зноў запатрабаваў рэпарацый ад Германіі за Другую сусветную вайну20

«Украіна ў НАТА — гэта дарога да грамадзянскай вайны». У Расіі раптам дасталі з шафы Януковіча — каб ён пахваліў Пуціна5

Як беларусам запаўняць анкету, неабходную для паездкі ў Латвію ці транзітам праз яе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія2

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць