Грамадства66

На тэлебачанні паказалі новага абвінавачанага за «фінансаванне экстрэмізму» — ён працаваў у Польшчы, але ездзіў у Беларусь

У фільме, які анансаваў АНТ, паказваюць сюжэты з двума ўжо вядомымі палітвязнямі — Міхаілам Фандо (атрымаў пяць гадоў калоніі) і Аляксандрам Дорагакупцом (атрымаў пяць з паловай гадоў калоніі і буйны штраф). Аднак стала вядомае і новае імя — Васіль Арэшка з Салігорска.

АНТ анансаваў новы фільм пра «фінансаванне экстрэмізму». У анонсе прадстаўнік Дзяржкантролю Уладзіслаў Ларыёнаў кажа, што ў мінулым годзе выяўлена каля 70 выпадкаў фінансавання «экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод атрымальнікаў дапамогі называюцца Полк Кастуся Каліноўскага і Байсол.

Уладзіслаў Ларыёнаў. Скрыншот з відэа АНТ

Сярод затрыманых па справах паказваюць двух ужо вядомых палітвязняў — Аляксандра Дорагакупца і Міхаіла Фандо. Міхаіл Фандо дае інтэрв'ю проста з калоніі, у выпадку з Дорагакупцом паказваюцца архіўныя кадры затрымання.

Васіль Арэшка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Называюць і новае імя — Васіль Арэшка. Хлопец родам з Салігорска. Ягоны ўзрост у сацсетках не ўказаны, але яму прыкладна 30 гадоў, калі меркаваць па ўзросце яго сяброў Укантакце.

Вядома, што ў Польшчы Арэшка працаваў HR-спецыялістам — шукаў людзей для ўладкавання на працу. Перыядычна ездзіў у Беларусь. Калі ён вярнуўся апошні раз, невядома, але затрыманы ён быў некалькі месяцаў таму.

Цяпер Арэшка ў СІЗА. Што яму закідаюць, пакуль невядома — фільм пакажуць сёння ўвечары. Адметна, што яго старонку Укантакце нехта выдаліў, спачатку перайменаваўшы ў абразлівае «Ядалб**б Курва».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • 0101
    02.04.2025
    Дед, Танк не варыянт. НАТА не дасць. Забаіцца. Шапка невідзька найлепшы варыянт.
  • Нешта трэба рабіць з глуздам!
    02.04.2025
    Дед, Яны, гэтыя ездуны у́ Беларусь, лічаць сябе, непау́торных, разумнейшымі за сістэму!)...
  • Нацык (не пазьняковец)
    02.04.2025
    Толькі што зноў прафінансаваў Беларускіх змагарў з ПКК. Чым больш яны там ворагаў пераб’юць, ты меней іх палезе на Беларусь.

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы што, звар'яцелыя?» Жыхарка Брэста ў шоку ад цэн на яблыкі6

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы26

У Гродне тысячы гледачоў сабраліся паслухаць расійскую поп-спявачку ўкраінскага паходжання Мары Краймбрэры18

Мікола Бугай: Дракахруст зразумеў мой артыкул з дакладнасцю да наадварот55

Сёння ўвечары можна будзе назіраць «крывавы» Месяц

Турыстка аб'ездзіла ўсю Італію і назвала найлепшае месца1

У Варшаве знікла 38-гадовая беларуска. Яна ўдзельнічала ў намётавым гарадку пасля выбараў-20062

У Ватыкане кананізаваны першы каталіцкі святы з пакалення міленіялаў

«Інтэрбачанне» імітуе сваю папулярнасць: масоўку пераапранулі ў гледачоў-замежнікаў, на беларуску нацягнулі какошнік11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі8

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць