Здарэнні44

У Італіі беларусаў атакавалі пасля ДТЗ з пацярпелым падлеткам

У Італіі сям’я 56-гадовага беларуса пасля ДТЗ, у якім пацярпеў 15-гадовы падлетак, падверглася пагрозам і збіццю з боку сваякоў хлопца. Пра гэта са слоў мужчыны паведамілі выданні Corriere Romagna і Resto del Carlino, піша сайт «Беларусь і свет».

Ілюстрацыйнае фота

Аварыя адбылася 29 сакавіка ў горадзе Рыміні позна ўвечары. Аўтамабіль, якім кіраваў наш суайчыннік і ў якім знаходзіліся таксама яго жонка і малодшы сын, сутыкнуўся з юнаком на скутары, які выехаў з завулка — меркавана, без шлема. У выніку падлетак зваліўся на асфальт і атрымаў сур’ёзныя траўмы. Яго даставілі ў бальніцу ў рэанімацыйнае аддзяленне і пасля аперацыі ўвялі ў штучную кому.

Як расказаў беларус праз свайго адваката, сутыкненне было раптоўным. Падлетак разбіў галавой шкло машыны. Мужчына адразу спыніўся і, паводле яго слоў, зрабіў усё магчымае, каб дапамагчы пацярпеламу.

У тым ліку разам з жонкай і сынам (равеснікам скутарыста) адразу ж патэлефанавалі ў паліцыю, медыкам і выратавальнікам. Але, кажа, ён зусім не чакаў, што праваахоўнікі стануць яшчэ і выратавальнікамі для ягонай уласнай сям’і.

Справа ў тым, што наш суайчыннік і непаўналетні жывуць недалёка адзін ад аднаго і ад месца аварыі. Хутка там сабралася група сваякоў хлопца — прадстаўнікоў народнасці сінці, заходняга адгалінавання цыган. Паводле слоў беларуса, каля пяцідзесяці чалавек абступілі яго і сям’ю, пачалі пагражаць, а потым некаторыя і збіваць — білі па галаве і нагах. На шчасце, з’явіліся паліцыянты, і прысутныя пачалі разбягацца.

Па словах беларуса, ён, жонка і сын перажылі моцны страх і стрэс. У паліцыі яму параілі, каб пазбегнуць новых сутыкненняў з сваякамі юнака, на некаторы час з’ехаць. Што сям’я і зрабіла дзеля ўласнай бяспекі. Пасля збіцця суайчыннік разам з жонкай і сынам звярталіся да лекара. Падаваць скаргу ён не збіраецца, кажа, што цяпер адзінае, чаго хоча, — каб хутчэй з’явіліся добрыя навіны пра стан хлопца.

Каментары4

  • Dok
    08.04.2025
    Дарэмна ён не падае скаргу. Развязвае ім рукі...
  • Андрусь
    08.04.2025
    З артыкула выходзіць, што беларускі кіроўца рабіў усё па правілах. І па правілах збіў чалавека на скутэры... А вось ромы як звычайна кепскія.

    А праўда такая: наш суайчыннік ехаў як прызвычаіўся - не скідваў хуткасць на скрыжаванні, - і для яго стала "нечаканасцю" з'яўленне маладзёна на скутэры, бо на такой хуткасці як у нас прынята ў Беларусі ездзіць, усё можа быць нечаканасцю...

    Здарылася непапраўнае.

    Артыкул у нашай ніве прысвечаны чамусці зусім іншаму аспекту здарэння - сацыяльнай непрыязні да дарожнага злачынцы з беларускім пашпартам.

    Ну калі так напісаны артыкул, то я проста вымушаны напісаць такі трошачкі недалікатны каментар, які вяртае нас на Зямлю. Беларусы не ўмеюць бяспечна кіраваць аўтамабілем. Вось і ўсё што здарылася. А па пысе з нагі яму б далі і ў Беларусі без праблем... За такую траўму - гэта цалкам мажліва.
  • Гай Рычы
    09.04.2025
    Турбуюць цыгане? Выклікайце шуневіча!

Цяпер чытаюць

«Можа, баяўся заставацца ў шлюбе са мной, бо працуе на БТ». Настаўніца, якая з'ехала праз даносы Бондаравай, распавяла пра развод і жыццё ў эміграцыі6

«Можа, баяўся заставацца ў шлюбе са мной, бо працуе на БТ». Настаўніца, якая з'ехала праз даносы Бондаравай, распавяла пра развод і жыццё ў эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

EPAM і Wargaming заплацілі ў Літве мінімальныя падаткі за больш чым два гады

Данута Перадня выехала з Беларусі

У Вялікабрытаніі збіраюцца заводзіць крыміналкі на тых, хто залазіць на помнік Чэрчылю1

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?4

Вэнс заявіў, што Расія хоча занадта шмат

«15 медных шчытоў у гонар рэспублік СССР». Як выглядае кінатэатр «Масква» пасля рэканструкцыі ФОТА6

ЗША скарачаюць адставанне ад Кітая ў гіпергукавой гонцы1

Лукашэнка памілаваў 42 палітвязняў9

«Страшней, што свой заб'е, а не дрон варожы». Як жывуць у вёсцы Курскай вобласці, дзе расійскі салдат расстраляў шматдзетную маці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Можа, баяўся заставацца ў шлюбе са мной, бо працуе на БТ». Настаўніца, якая з'ехала праз даносы Бондаравай, распавяла пра развод і жыццё ў эміграцыі6

«Можа, баяўся заставацца ў шлюбе са мной, бо працуе на БТ». Настаўніца, якая з'ехала праз даносы Бондаравай, распавяла пра развод і жыццё ў эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць