Свет55

Прэм'ер Літвы: Санкцыі супраць Расіі і Беларусі павінны быць хаця б рэгіянальнымі, нацыянальныя без толку

Апошнім часам у Літве на высокім узроўні сталі гаварыць, што калі Еўрасаюз не працягне сектаральныя санкцыі супраць Расіі і Беларусі, то Літва магла б увесці супраць іх свае нацыянальныя абмежаванні. Прэм'ер-міністр краіны Гінтаўтас Палуцкас, аднак, заявіў, што такое рашэнне павінна быць прынята на рэгіянальным узроўні, інакш яно не дасць ніякага рэальнага эфекту, піша Delfi.lt.

Гінтаўтас Палуцкас. Фота: Augustas Didžgalvis / Wikimedia Commons

«Калі гэтыя [еўрапейскія] санкцыі не будуць працягнутыя, будзе складана дамагчыся таго ж эфекту з дапамогай нацыянальных сектаральных санкцый. Нам трэба падрыхтавацца, нам трэба пралічыць, нам трэба ўзважыць. Калі такой дамоўленасці не будзе — гэта будзе вельмі нядобра», — заявіў літоўскі прэм'ер 14 красавіка.

«Нацыянальныя санкцыі не могуць быць прыроўненыя і не могуць кампенсаваць еўрапейскія санкцыі. Калі больш не будзе еўрапейскіх санкцый, яны могуць быць нацыянальнымі, але яны ўсё адно павінны быць прынятыя хаця б на рэгіянальным узроўні.

Гэта значыць, што латышы, эстонцы, палякі, фіны таксама павінны прымаць такія рашэнні. Калі яны не хочуць ці не могуць прымаць такія рашэнні, то Літва, прыняўшы такія рашэнні асобна, не дасягне ніякіх мэтаў, а шкода будзе адчувальнай», — падкрэсліў ён.

Са свайго боку, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выступае за нацыянальныя санкцыі.

«Літва была б гатовая разгледзець нацыянальныя санкцыі. Хачу адзначыць, што прымяненне санкцый асобнымі дзяржавамі, на жаль, аказвае на агрэсара значна меншае ўздзеянне, чым санкцыйны пакет з боку ўсёй супольнасці. […] Магчыма, мы знайшлі б нямала аднадумцаў. Аднак я ўсё ж выступаю за тое, каб санкцыі ЕС не проста працягвалі, але мы павінны гаварыць і дзейнічаць, плануючы сямнаццаты пакет санкцый, які цяпер разглядаецца», — заявіў Наўседа 11 красавіка.

Тэрмін дзеяння дзейных цяпер санкцый ЕС супраць Расіі заканчваецца ў ліпені.

На гэтым тыдні прапанова аб працягванні нацыянальных санкцый у дачыненні да грамадзян Расіі і Беларусі прайшла чарговае галасаванне ў Сейме. Згодна з дзейным законам аб нацыянальных санкцыях, гэтыя абмежавальныя меры дзейнічаюць да 2 мая 2025 года. Прапаноўвалася працягнуць гэты тэрмін яшчэ на год.

Каментары5

  • Žvir
    14.04.2025
    Kliučavoje slova "suprac` hramadzian". Ciapier zrazumiela, što ūsio ad pačatku zadumvalasia suprac` hramadzian.

    Čalaviekaznaūcy takija znajšlisia, davajcie, zapatrabujcie ū svaim 17-m pakiecie sankcyjaū suprac` hramadzianaū Bielarusi abaviazkovyja našyūku na adziežy, tak vam budzie biaspiečniej...
  • Яніна
    14.04.2025
    Якія грозныя! Што ім беларускія грамадзяне зрабілі? Я разумею расейскія... але ж за руку з працаўнікамі расейскага консульства летувісы вітаюцца. Хіба добра ім на двух табурэтках сядзець. Толькі, мяркую, нядоўга.
  • Беларус
    15.04.2025
    Санкцыі патрэбныя ня супраць Беларусі, а супраць рэжыму лукашэнкі. Але з улікам таго, што нават нацыянальная медыяпрастора цягам пяці гадоў так і не зразумела розніцы ды працягвае атаесамляць хунту з назвай краіны. Робіць гэта сьвядома і зацята. У рэшце рэшт дасягне сваёй мэты - менавіта Беларусь (а не рэжым лукашэнкі) будзе сінонімам злачынства. І калі гэта будзе замацавана на мове бюракратыі - пачнуцца сапраўды цікавыя часы для ўсяго, што мае хоць нейкае беларускае паходжаньне. Не зважаючы на род дзейнасьці ці наяўнасьць еўрапейскага пашпарту.

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь73

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне знайшлі незвычайныя 500 еўра, на іх палююць калекцыянеры1

МУС агучыла лічбы, колькі ў Беларусь прыязджае працоўных мігрантаў4

Візавага спецыяліста з Мінска пасадзілі за каментары ў тэлеграме і ўдзел у пратэстах

Украіна настойвае на асабістай сустрэчы Зяленскага і Трампа3

Апублікаваная канцэпцыя аднаўлення млына і капліцы ў Лошыцкім парку

Трамп заявіў, што ёсць добры шанец скончыць вайну, але гэтаму «не спрыяе» карупцыйны скандал ва Украіне10

Колькі каштуе пачаць працаваць дальнабойшчыкам у Еўропе. Спойлер: не танна6

Не вырашылі важных пытанняў: падрабязнасці перамоваў ЗША і Украіны ў Маямі4

Віленскі аэрапорт не працаваў увесь вечар і ўсю ноч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь73

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць