У Мінску абнавіўся механізм аплаты праезду ў метро і на гарадскіх цягніках. Пасля кожнай паездкі цяпер будуць спісваць суму, роўную кошту жэтона ў метро ці білета на цягнік. Раней грошы спісваліся ў сярэднім за тры паездкі. Пра гэта расказалі Office Life у Сбербанку.

Невялікая затрымка ў спісанні грошай, аднак, усё ж застанецца, асабліва ў гадзіны пік.
У грамадскім транспарце аплата праводзіцца ў рэжыме «адкладзены анлайн». Гэта значыць, што грошы спісваюцца не так хутка, як у краме, кавярні ці аптэцы. Калі на вашай карце недастаткова сродкаў, паездка ўсё роўна будзе аплачана, але ў вас з'явіцца запазычанасць. У гэтым выпадку ваша карта патрапіць у стоп-ліст валідатара і вы не зможаце выкарыстоўваць яе для аплаты праезду. Сістэма будзе штодня спрабаваць спісаць доўг з карты.
У мінскім метро мільёны пасажыраў ужо выкарыстоўваюць банкаўскія карты для аплаты. Турнікеты прымаюць карты Visa, Mastercard і Белкарт усіх беларускіх банкаў.
Такая ж магчымасць дзейнічае на гарадскіх лініях Беларускай чыгункі. Валідатарамі абсталяваныя сучасныя цягнікі на трох маршрутах: Мінск — Беларусь (Заслаўе), Мінск — Міханавічы і Мінск — Гарадзішча. Разлічыцца за праезд можна і пасля адпраўлення цягніка.
У мінскім метро пабольшае турнікетаў з магчымасцю аплаты праз QR-код
У сталічным грамадскім транспарце ўвядуць аплату банкаўскай картай
«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў
Кальцавую лінію мінскага метро пачнуць будаваць ад «Пушкінскай» да плошчы Бангалор
Каментары