Свет

У ААЭ заканадаўства пачне пісаць штучны інтэлект

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты заявілі пра запуск пілотнага праекта па інтэграцыі штучнага інтэлекту ў працэс стварэння і карэктавання заканадаўства. Калі эксперымент будзе паспяховым, то гэтая краіна стане першапраходцам у выкарыстанні алгарытмаў для падобных задач, паведамляе Financial Times.

Паводле даных мясцовых СМІ, сістэма будзе аналізаваць шырокую базу даных, якая ўключае федэральныя і рэгіянальныя законы, судовыя рашэнні, а таксама статыстыку па дзяржпаслугах.

На аснове гэтых звестак ШІ прапануе праўкі ў наяўныя нормы або новыя законапраекты, ацаніўшы іх патэнцыйны ўплыў на эканоміку і грамадства.

Віцэ-прэзідэнт ААЭ і кіраўнік Дубая шэйх Мухамед бен Рашыд Аль Мактум заявіў, што «гэтая новая заканадаўчая сістэма, кіраваная штучным інтэлектам, зменіць наш падыход да нарматворчасці, зрабіўшы гэты працэс больш хуткім і дакладным». Для кіравання працэсам створана спецыяльнае ведамства — Упраўленне інтэлектуальнага рэгулявання.

Улады ААЭ разлічваюць, што алгарытмы змогуць прагназаваць неабходнасць зменаў у законах да ўзнікнення крытычных сітуацый, а таксама скароцяць выдаткі на прыцягненне юрыдычных кансультантаў.

Пакуль іншыя дзяржавы выкарыстоўваюць штучны інтэлект пераважна для аналізу дакументаў або аптымізацыі бюракратычных працэсаў, у ААЭ тэхналогія зоймецца непасрэдным фарміраваннем прававых нормаў. Аднак эксперты звяртаюць увагу і на рызыкі, бо ШІ-мадэлі схільныя да генерацыі хлуслівай інфармацыі. Акрамя таго, іх рашэнні часта не паддаюцца інтэрпрэтацыі чалавекам.

Як папярэджвае даследчык Оксфардскага універсітэта Вінсэнт Штраубе, «хоць мадэлі ШІ ўражваюць, у іх усё яшчэ ёсць праблемы з надзейнасцю і ўстойлівасцю. Мы не можам ім давяраць».

Нягледзячы на скепсіс, у ААЭ маюць намер прадоўжыць эксперымент. Поспех ініцыятывы можа задаць трэнд на аўтаматызацыю дзяржкіравання, аднак пакуль пытанне аб тым, ці здольны ШІ адэкватна замяніць юрыстаў, застаецца адкрытым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?29

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Усе навіны →
Усе навіны

На відэа пра магілёўскага маньяка сілавікі трымаюць яго на доўгіх рамянях. Што гэта і навошта?13

Памерла Наталля Дораш7

Амаль тысяча расійскіх вайскоўцаў, якія прыйшлі з вайны, сталі фігурантамі спраў аб забойствах2

Галубы і вароны захапілі цэнтр Брэста

У Польшчы ліквідавалі нелегальны ўкраінскі бізнэс, паслугамі якога скарысталіся 134 беларусы3

Сікорскі пра інтэрв'ю Меркель: Канцлерка забылася, чым займаўся яе ўрад11

Адзін з найбольшых расійскіх НПЗ спыніў найбуйнейшую перапрацоўчую ўстаноўку5

Украінскія беспілотнікі ўпершыню даляцелі да нафтаперапрацоўчага завода ў Цюмені. Гэта за 2000 км ад лініі фронту1

Скандальны «Вячэрні Магілёў» закрылі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?29

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць