Свет22

Міністр абароны ЗША загадаў абсталяваць у Пентагоне пакой для макіяжу падчас абвешчанага скарачэння выдаткаў

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт ініцыяваў пераабсталяванне пакоя ў Пентагоне пад грымёрку для падрыхтоўкі да тэлевізійных выступаў. Навіна выклікала рэзананс у медыя на фоне абвешчанага адміністрацыяй Трампа скарачэння дзяржаўных выдаткаў. 

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Паводле інфармацыі CBS News, пераўтварэнне «зялёнага пакоя» (green room) у грымёрку абышлося бюджэту Пентагона ў некалькі тысяч долараў. Першапачатковы кошт праекта ацэньваўся ў $40 000, але пасля крытыкі і ўнутраных абмеркаванняў выдаткі былі значна скарочаныя. Па словах прадстаўнікоў Міністэрства абароны, выкарыстаныя матэрыялы былі пераважна са склада і наяўных запасаў.

У памяшканні былі ўстаноўленыя вялікае люстэрка з асвятленнем, новае крэсла і стол. Пры гэтым, як сцвярджае сам Хэгсэт, ён карыстаецца грымам самастойна, без прыцягнення прафесійных візажыстаў. 

Да таго, як стаць міністрам абароны, Хэгсэт быў вядучым на канале Fox News. З моманту свайго прызначэння ён паабяцаў засяродзіцца на паляпшэнні баявых здольнасцей узброеных сіл і іх боегатоўнасці. 

Хэгсэт апошнім часам некалькі разоў трапляў у гучныя скандалы. З апошняга, паводле СМІ, ён дзяліўся інфармацыяй пра ваенныя аперацыі ў закрытых чатах у дадатку Signal, дзе сярод удзельнікаў была яго жонка — таксама былая прадзюсарка Fox. Хэгсэт адмаўляе гэта. 

Каментары2

  • Абу
    24.04.2025
    Пфф - макіяж! У Крамлі ё пакой для (дэ)муміфікацыі!
  • Varona
    24.04.2025
    Можна ўжо і ўвесь Пентагон у СПА-гатэль перарабіць.

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацоўшчык гульні «Свет танкаў» афіцыйна перайшоў ва ўласнасць расійскай дзяржавы6

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Саміт G7 скончыўся без заявы пра Украіну. Зяленскі і Трамп пакінулі яго датэрмінова4

Таямнічы фонд Лукашэнкі стварыў структуру ў Расіі4

«Месяц без працы — даражэй». Ці можна заплаціць $5 тысяч і атрымаць офер?1

«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну10

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць