Грамадства66

Кныровіч: «Удзел у блоку Пракоп’ева-Ягорава платны». Чаму і на што ідуць грошы?

Аляксандр Кныровіч, які вылучаецца ў спікеры Каардынацыйнай рады, у сваім фэйсбуку падзяліўся меркаваннем, як зрабіць КР больш эфектыўнай і незалежнай. Сярод прапаноў — поўная адмова ад грантавага фінансавання (ці пастаноўка яго на паўзу).

Кныровіч упэўнены, што абсалютна рэальна зрабіць так, каб Каардынацыйная рада працавала без прыцягнення фінансавых сродкаў звонку.

У якасці прыкладу ён прыводзіць свой блок Пракоп’ева-Ягорава, удзел у якім, як высветлілася, платны. Аляксандр распавёў: «Мы штомесяц плацім сяброўскія ўнёскі і калектыўна вырашаем, на падтрымку якіх ініцыятыў іх траціць».

«Наша Ніва» папрасіла Аляксандра Кныровіча распавесці, пра якую суму ідзе гаворка і якія ініцыятывы яны падтрымалі.

— Мы збіраем такія ўнёскі з верасня 2024 года, па 10-15 еўра са ўсіх сяброў блоку, куды ўваходзяць не толькі дэлегаты Каардынацыйнай Рады, але і ўдзельнікі спіса (да 30 чалавек). Гэта адносна невялікія сумы, да 500 еўра штомесяц. Зборы накіроўваліся на падтрымку кампаніі па прадастаўленні міжнароднай абароны ў Грузіі, выстаўленне пікетаў на мяжы, разавую дапамогу тым, хто мае патрэбу (напрыклад, былым палітычным зняволеным) і аналагічныя невялікія праекты. Часам запыт на дапамогу большы, чым сабраная сума, і мы ўнутры блока аб'яўляем дадатковы збор. Рашэнне аб накіраванні сродкаў прымаюцца штомесяц галасаваннем.

На пытанне, ці не прасцей было б, каб кожны з удзельнікаў сам падтрымліваў нейкія ініцыятывы, не пералічваючы грошы блоку, Аляксандр Кныровіч адказвае:

— Мы арганізавалі вось такі спосаб аб'яднання намаганняў блока. Пры гэтым мы не абмяжоўваем удзельнікаў ад накіравання асабістых сродкаў на любыя іншыя праекты.

Каментары6

  • .
    13.05.2025
    Па загалоўку пра "платны ўдзел" нібыта страшна, а па сутнасці гэта амаль партыйныя ўнёскі - нармальна.
  • Антыбальшавік
    13.05.2025
    Можаце яшчэ ўставіць ілюстрацыі з Леніным з яго запісаў.
  • без имени
    13.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу6

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе4

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

Новы сплаў металу змяняе форму крыла самалёта ў палёце2

Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы7

Траціна прададзеных у Мінску кватэр — даражэйшыя за 100 тысяч даляраў

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча30

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу6

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць