Улада

У Мазыры да кандыдата ад БНФ прыдзіраюцца за кожны кручок

Сябар Партыі БНФ Уладзімер Целяпун з Мазыра зарэгістрваны кандыдатам у дэпутаты Гомельскага аблсавету ў Палескай выбарчай акрузе № 43. Яго зарэгістравала абласная выбарчая камісія на падставе скаргі.

Тыдзень таму акруговая камісія адмовілася зарэгістраваць вылучэнца БНФ кандыдатам на падставе нібыта не адпаведных рэчаіснасьці зьвестак у дэклярацыі пра маёмасьць:

«Мне прыпісалі дачны ўчастак, які я прадаў у 2004 годзе. У мяне ёсьць даведка прадпрыемства дзяржаўнай рэгістрацыі й зямельнага кадастру, што інфармацыю пра наяўнасьць у мяне зямлі яны далі памылкова. Гэты дакумэнт разам са скаргай я й падаў у абласную выбарчую камісію, і яна скасавала рашэньне акруговай камісіі. Так я й стаў кандыдатам у дэпутаты аблсавету».

Уладзімеру, аднак, не ўдалося пакуль стаць яшчэ й кандыдатам у дэпутаты Мазырскага райсавету. Абласная камісія пагадзілася з рашэньнем раённай выбарчай камісіі, якая прызнала, што колькасьць несапраўдных подпісаў перавысіла дапушчальную мяжу.

Целяпун аспрэчваў мэтодыку адбору подпісаў дзеля праверкі. Ён не адмаўляе, што ў двух падпісных аркушах у графе пра месца жыхарства ня быў пазначаны горад Мазыр, а толькі назва вуліц, дамоў і кватэр, дзе жывуць выбарцы. На думку актывіста, раённая камісія на падставе артыкулаў 61, 67 Выбарчага кодэкса наагул не павінна была браць гэтыя аркушы для уліку й праверкі. І бязь іх хапала подпісаў для вылучэньня кандыдатам у дэпутаты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй4

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў загарэўся Новаўфімскі НПЗ у Башкартастане2

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй4

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць