Свет11

Баевікі ХАМАС расстралялі пяць палесцінцаў, якія спрабавалі ўзяць ежу са складу ААН

У сектары Газа ўзброеныя баевікі ХАМАС застрэлілі пяцёх палесцінцаў, якія спрабавалі прарвацца на склад з гуманітарнай дапамогай. Інцыдэнт адбыўся ў лагеры Аль-Магазі, дзе захоўваліся пастаўкі Сусветнай прадуктовай праграмы ААН.

Склад быў захоплены ХАМАС, а доступ да прадуктаў, у тым ліку мукі, для насельніцтва быў перакрыты, піша Bild.

Баевікі сістэматычна перахопліваюць гуманітарныя грузы, каб затым прадаваць іх па завышаных цэнах. Пры гэтым, паводле назіральнікаў, насельніцтва Газы ўсё часцей выказвае нязгоду — падобныя сцэны супраціву раней былі немагчымымі.

З пачатку гэтага тыдня раздача ежы зноў пачалася — цяпер яе арганізуе амерыканская структура Gaza Humanitarian Foundation пры падтрымцы арміі Ізраіля і прыватных ахоўных кампаній. ААН удзелу не прымае: Ізраіль абвінавачвае яе ў супрацоўніцтве з ХАМАС. Тэрарысты ў адказ заклікалі да байкоту пунктаў выдачы.

«Мы ўпэўненыя, што наш народ будзе трываць голад, але не працягне руку да акупанта па дапамогу», — заявіў прадстаўнік ХАМАС Асама Хамдан.

Нягледзячы на пагрозы, многія палесцінцы дзяжураць каля пунктаў раздачы ежы з ночы, каб апынуцца першымі ў чарзе. У сацыяльных сетках тым часам з'яўляюцца відэа, дзе людзі дзякуюць ЗША за падтрымку.

Каментары1

  • Няблага
    29.05.2025
    Тобок Ізраіль, харчовая блакада, голад і вайна тут непрычым.
    Дробязь, зноў хамас некага забіў.

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Маргарыта Сіманьян расказала, што ёй дыягнаставалі «страшную цяжкую хваробу»14

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў7

У ютуб-перадачы «Гадзіннічак цікае» новы вядучы9

«Вы што, звар'яцелыя?» Жыхарка Брэста ў шоку ад цэн на яблыкі6

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы26

У Гродне тысячы гледачоў сабраліся паслухаць расійскую поп-спявачку ўкраінскага паходжання Мары Краймбрэры18

Мікола Бугай: Дракахруст зразумеў мой артыкул з дакладнасцю да наадварот55

Сёння ўвечары можна будзе назіраць «крывавы» Месяц

Турыстка аб'ездзіла ўсю Італію і назвала найлепшае месца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі10

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць