Грамадства1717

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу

Яе муж — 39-гадовы знаток Юрый Філіпаў — выступае за каманду Максіма Паташова. 

Алена Повышава. Фота з яе інстаграма

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам, знатаком Юрыем Філіпавым.

«Па пашпарце — без малога 14 гадоў, па жыцці — без такога ж 12. Гэта была вялікая частка майго жыцця, якую я з вялікай удзячнасцю закрываю. У кожнага свой шлях, але галоўнае, што я зразумела праз гэтыя гады: самы верны — заўсёды там, дзе мы выбіраем сябе. Заўсёды», — напісала яна ў інстаграме, змясціўшы фота штампа.

Фота з інстаграма Алены Повышавай

37-гадовая Алена Повышава — капітан каманды ў маскоўскім «Што? Дзе? Калі?», гэта вельмі моцны гулец. 

39-гадовы Юрый Філіпаў — адзін з самых моцных гульцоў праекта, выступае за каманду Максіма Паташова. 

Алена і Юрый (ён нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу) пазнаёміліся ў Мінску на інтэлектуальнай гульні. Повышава тады выступала за каманду Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, а Філіпаў — за ўкраінскі клуб «Юма». З пачатку 2010-х яны жывуць у Расіі. У пары — сумесная дачка Юна.

У гэтым годзе «Што? Дзе? Калі?» спаўняецца 50 гадоў. Зараз ідзе летняя юбілейная серыя.

Каманда Юрыя Філіпава гуляла 16 мая, а каманда Алены Повышавай будзе гуляць 20 чэрвеня. Гульні зараз праходзяць па пятніцах.

Каментары17

  • Я
    06.06.2025
    Навошта НН рэкламаваць гэтую перадачу на такім канале? Яшчэ і час падказалі. Глядзіце, беларусы, расейскі Першы канал, не прапусціце раптам!
  • Бастыён рускамірнасці
    06.06.2025
    Я, А што такова? Інцірэсна жэ!
  • Алесь.
    06.06.2025
    І гэта пэўна харошыя рускія? Ці рускі мір з інтэлектуальным абліччам? Сэнс публікацыі?
    Што хоча сказаць "бастыён беларушчыны" гэтай навінай? Што не так усё адназначна з маскоўскімі агрэсарамі, якія вядуць захопніцкую вайну ўва Украіне і падтрымліваюць рэпрэсіі ў Беларусі?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі11

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Плануюць аб'яднаць беларускую «Е-Паслугу» і расійскія «Госуслуги»12

Венесуэльская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру прысвяціла яе свайму народу і Дональду Трампу5

У Еўрасаюзе набылі моц новыя правілы палітычнай рэкламы. Яны павінны ўскладніць знешняе ўмяшанне ў выбары

Найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Крыма пасля атакі дрона гарыць пятыя суткі1

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі2

У мінскім Сухараве з'явілася новая пляцоўка для цюбінгу2

Эколагі гадамі пратэставалі супраць АЭС. Цяпер яны ўжо за19

Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу19

Шпіён з варшаўскай мэрыі: польскі чыноўнік дапамагаў расійскай разведцы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі11

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць