Улада1616

Лукашэнка на Вялікдзень у царкве чамусьці загаварыў пра абарону незалежнасці

«І не дай Божа — са зброяй у руках».

«І не дай Божа — са зброяй у руках».

«Незалежнасць — самае дарагое і святое, што можа быць у чалавека. Давайце берагчы нашу зямлю, захоўваць і прымнажаць яе багацці», — заявіў 4 красавіка Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання мінскага Свята‑Духавага кафедральнага сабора.

Як паведаміла ягоная прэс‑служба, кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх хрысціян з Вялікаднем. Паводле слоў Лукашэнкі, ён не толькі як прэзідэнт, але і проста як грамадзянін прыйшоў выказаць удзячнасць царкве, святарам за тую працу, якую яны прыўносяць у жыццё грамадства.

«Для таго каб прадстаўнікі розных канфесій маглі спакойна вызначаць свой лёс, нам патрэбна свая зямля, свая дзяржава,— мяркуе Лукашэнка. — Нам трэба абараняць гэтую зямлю. І не дай Божа — са зброяй у руках».

Звяртаючыся да ўсіх прысутных у царкве, Лукашэнка заўважыў, што »сёння ўсе прыхаджане выглядаюць некалькі па‑іншаму, чым у мінулыя гады». «У вас у вачах святло надзеі. І нават не проста надзеі, а ўпэўненасці ў тым, што заўтра будзе яшчэ лепш.

Я ўпэўнены, што так яно і будзе. Я буду рабіць усё, каб вам было лягчэй і лепш», — заявіў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы лічыць сімвалічным, што сёлета Вялікдзень адзначаюць у адзін дзень прадстаўнікі трох хрысціянскіх канфесій. »Мы цалкам здольныя жыць у дружбе і міры», — падкрэсліў Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў вялікі ўнёсак мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі ў дасягненне міжканфесійнага міру ў краіне. Як паведамляе прэс‑служба, нагадваючы паўтарадзесяцігадовую працу з Філарэтам, Лукашэнка зазначыў, што за гэты час у іх ніколі не было супярэчнасцей. «Уладыка заўсёды быў карэктны, акуратны ў выказваннях і ўчынках. Вельмі хацелася б, каб Гасподзь пасылаў нам толькі такіх служыцеляў царквы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт яшчэ раз павіншаваў мітрапаліта Філарэта з юбілеем і выказаў удзячнасць яму «за ўсё тое добрае, што ён зрабіў для беларускага народа».

Лукашэнка і Філарэт абмяняліся велікоднымі дарамі. У прыватнасці, паведамляе прэс‑служба,

прэзідэнт перадаў кіраўніку Беларускай праваслаўнай царквы велікоднае яйка, створанае ва ўнікальнай тэхніцы сожскай скані, распрацаванай беларускім майстрам Уладзімірам Цакуновым. Вышыня яйка прыблізна 50 см. Унутры размешчана мініяцюрная скульптура прападобнай Ефрасінні Полацкай, па баках — два разныя медальёны з выявамі святога роўнаапостальнага Кірыла і праведнага Філарэта Міласцівага. Вянчае яйка разны купал, стылізаваны пад мітру.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі1

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Гомеля заплаціць больш за 3 тысячы рублёў за сабаку, які справакаваў ДТЗ

З'явіліся вынікі апытання пра стаўленне беларусаў да вайны Расіі з Украінай15

У Вільні 10‑12 кастрычніка праходзіць фестываль Pradmova

У Мінску зробяць крэматорый для хатніх жывёл2

«Ставяць палітыку вышэй за мір». У Белым доме пракаментавалі рашэнне Нобелеўскага камітэта даць прэмію не Трампу15

Варшаўскі шэлтар для палітвязняў не апынецца на вуліцы з новага года4

Гурт «Тэхналогія» ўсё ж выступіць у Плешчаніцах1

За дапамогу Гаюну пасадзілі маладога зампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў17

Пазняк папярэдзіў пра агентаў сярод вызваленых палітвязняў і парадаваўся праблемам Ціханоўскай125

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі1

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць