Музыка

Красавік у стылі рок. Афіша

Саліст Iron Maiden, Scorpions, Барыс Грабеншчыкоў, «Крама», «Крамбамбуля», а таксама сольны праект экс-JMopc Рамана Арлова.

10 красавіка ў аматараў старога добрага року цяжкі выбар: або адведаць выступ Пола Ды'ана, першага (але не апошняга) саліста кракадзілаў хэві-мэталу Iron Maiden, або выправіцца на зуброў рытм-энд-блюзу, гурт «Крама». Што да Пола Ды'Ана: ён 27 гадоў ужо не з Iron Maiden (яго замяніў Брус Дыкінсан), але паслухаць, змахнуўшы слязу замілавання, класічныя хіты цяжкага метала: I'm running free і Remember Tomorrow ў першапачатковым выкананні цалкам варта. Westworld Club (Cтаражоўская, 15А). Цана квіткоў: ад 60 да 90 тыс.

Што да Варашкевіча, дык у адрозненне ад Iron Maiden «Крама» саліста ніколі не мяняла: і таму 10 красавіка можна будзе пачуць увесь крамаўскі рэпертуар: як старое, так і свежыя песні. Клуб «Графіці» (зав. Калініна 16).

11 красавіка. Ім мала выбараў рок-князёўны! Галоўнай інтрыгай фестывалю-конкурсу «Вумэн Фэст 2010» зробіцца вызначэнне пераможцаў у наступных намінацыях:

1. Найлепшы гурт

2. Найлепшая вакалістка

3. Сама харызматычная і сэксуальная спявачка

Пераможцу ў апошняй намінацыі можаце выбраць і вы, калі завітаеце ў «Моладзевы Тэатр Эстрады» (Маскоўская, 18А).

Намінанты-выступоўцы: гурты «Индра», «Унія», «Гаротніца», «Ростра», «Змяя», «Рокаш» і «Эксист-М». Пачатак а 18. Квіткі: 10-20 тыс.

17 красавіка — чырвоная дата для аматараў музыкі пецярбургскіх дэрвішаў. Да нас едзе гуру расійскага року Барыс Грабеншчыкоў. Выканаўца «Под небом голубым» і аўтар «Дубровского» будзе медытаваць-спяваць перад збольшага сядзячымі гледачамі ў КЗ «Мінск» пад акампанемент сваіх паплечнікаў з гурту «Акварыум». Квіткі: 40-120 тыс. бр.

20 красавіка. Scorpions. У апошні раз паслухаць Клауса Майнэ са сцэны: пра яго шпацыр па парку імя Горкага (балада Wind of Change), і пра яго ўпартую барацьбу за каханне (Still lovin' you) можна будзе пад дахам «Мінск-Арэны» (пр.Пераможцаў, 111). Нагадаем, сёлета рокеры, які раскатурхалі Берлінскі мур і кранулі мільёны сэрцаў (у тым ліку сэрца савецкага генсека), абвесцілі пра заканчэнне сваёй зорнай кра'еры. А перад выхадам на заслужаную пенсію, «Скарпы» паехалі ў развітальнае турнэ пад назовам Get Your Sting And Blackout (што ў перакладзе на нямецкую азначае, трэба меркаваць, Auf Wiedersein).

Квіткі: ад 75 000 да 225 000 рублей, танцпляц — 150 000 рублей, фан-сектар (гэта ля саменькай сцэны) — 200 000.

23 красавіка. Клуб Reactor (Харужай, 29). Канцерт прысвечаны выхаду кінастужкі режысёра Аляксандра Канановіча «Дастыш Фантастыш». З мэтай адрадзіць айчыннае кіно і проста пацешыць публіку Канановіч зняў эксцэнтрычную панк-буфанаду, якая «не звязаная з тым, што тут і цяпер увогуле», а саўндтрэк папрасіў напісаць Лявона Вольскага.

Таму на прома-канцэрце выступіць даўняя сябрына гуртоў: «Крамбамбуля», «Дзецідзяцей», «Разбітае сэрца пацана», «Нака», а экс-JMOPC Раман Арлоў прэзентуе свой сольны праект «Ў Нескладовае».

Квіткі: ад 20 да 45 тыс.

Каментары

Цяпер чытаюць

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС2

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінскім раёне больш няма музея Яўгеніі Янішчыц2

У Рыме закрылі знакамітую кавярню, якая працавала з XVIII стагоддзя

Лукашэнка не верыць, што Трамп можа даць Украіне «Тамагаўкі»15

Лукашэнка ў Душанбэ не хадзіў на кароткую прагулку з лідарамі краін СНД11

ЗША ўжо некалькі месяцаў дапамагаюць Украіне атакаваць расійскія НПЗ4

Беларуса ў аэрапорце Мюнхена знялі з рэйса ў Турцыю

Лукашэнка зноў заклікаў Зяленскага тэрмінова здавацца 36

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»84

Мінздароўя пракаментавала масавае атручванне ў мінскім бістро «Піт Stop»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС2

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць