Свет1010

Рубіа павіншаваў расіян з Днём Расіі. Украіна: «Гэта ненармальна»

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа павіншаваў расійскі народ з Днём Расіі, які адзначаецца 12 чэрвеня. Украінцы гэта расцэньваюць як «узнагароджанне краіны-агрэсара».

Марка Рубіа. Фота: Saul Loeb, Pool Photo via AP

У сваім віншаванні Марк Рубіа падкрэсліў, што ЗША застаюцца адданымі падтрымцы расійскага народа, які нібыта «працягвае будаваць сваё імкненне да лепшай будучыні».

«Мы таксама карыстаемся гэтай магчымасцю, каб пацвердзіць жаданне Злучаных Штатаў канструктыўна супрацоўнічаць з Расійскай Федэрацыяй для дасягнення працяглага міру паміж Расіяй і Украінай. Мы спадзяемся, што мір будзе спрыяць развіццю больш узаемавыгадных адносін паміж нашымі краінамі», — напісаў амерыканскі дзяржсакратар.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга публічна асудзіў гэта дзеянне перад пачаткам пасяджэння ў фармаце «Веймар+» у Рыме.

Сібіга заявіў, што яму было «асабліва непрыемна» чытаць віншаванні да Дня Расіі. Ён дадаў, што «мае маральнае права гэта агучваць», адзначыўшы, што напярэдадні разам з літоўскім калегам быў у Херсоне, які размешчаны за 13 кіламетраў ад лініі фронту, і «на свае вочы ўбачыў, што такое расійскі тэрор».

«Гэта ненармальна. Украінскі народ мае права на нармальнае жыццё», — падкрэсліў кіраўнік дыпламатычнага ведамства Украіны, адначасова адзначыўшы:

«Не можа быць ніякага узнагароджання агрэсіі. Не можа быць ніякага ўзнагароджання краіны-агрэсара».

Каментары10

  • Скажыце мне,
    12.06.2025
    а Пазьняк павіншаваў?
  • Дальнабачнасць
    12.06.2025
    Ну гэта ўкраінцы так лічаць зараз. А Рубіа ведае, што Пуцін памрэ, а з РФ трэба так ці інакш будаваць доўгатэрміновыя адносіны.
  • Кальян
    12.06.2025
    Он на всякий случай

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць10

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

Пасля татуіроўкі мужчына страціў усе валасы і перастаў пацець1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць