Свет55

Кіт Келаг расказаў пра вяртанне Расіі ў «Лігу Нацый» і параўнаў Зяленскага з Лінкальнам

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны Кіт Келаг, прыцягнуты да мірнага ўрэгулявання, расказаў пра «пачуццё ўпэўненасці» пасля азнаямлення з бачаннем Кіева і Масквы адносна спынення вайны, піша Украінская служба «Радыё Свабода».

Кіт Келаг. Фота: Dursun Aydemir/Anadolu via Getty Images

«Мы ўзялі ўкраінскі дакумент, потым расійскі — яны завуць яго мемарандумам… І мы сказалі: добра, як вы можаце аб'яднаць гэтыя два дакументы разам, каб дасягнуць канчатковага стану?

І цяпер мы дастаткова ўпэўнена сябе адчуваем. Мы ведаем, як можа і павінен выглядаць канчатковы стан. І калі б мы маглі проста дайсці да гэтага моманту, то, лічым, гэта можна «выйграць». Пад выйгрышам я маю на ўвазе магчымасць дайсці да мірнага пагаднення», — заявіў Келаг у Брусэлі падчас форуму нямецкага Фонду Маршала.

Адказваючы на пытанне, як менавіта можа выглядаць «канчатковы стан», Келаг сказаў пра усёахопнае спыненне агню.

«Спыненне агню на месцы — гэта значыць на зямлі, на якой вы фізічна знаходзіцеся», — растлумачыў чыноўнік, на якіх пазіцыях гэта павінна адбыцца.

«Пасля мы хочам дайсці да вяртання дзяцей, палонных, якія там знаходзяцца, што зрабіла б устойлівае спыненне агню доўгатэрміновым і ўстойлівым не толькі для ўкраінцаў, але і для Еўропы.

Потым — паспрабаваць вярнуць рускіх да таго, што я б назваў Лігай Нацый. Так што ўсе працуюць разам… Вы ўсе можаце жыць з вынікамі гэтага ў доўгатэрміновай перспектыве», — падкрэсліў Келаг.

Спецпрадстаўнік Дональда Трампа чарговы раз адзначыў колькасць ахвяр з абодвух бакоў, назваўшы гэта «забойствамі прамысловага маштабу». Паводле яго, сумарна забітых і параненых — больш за 1,2 мільёна.

Асобна Келаг адзначыў намаганні Уладзіміра Зяленскага, а таксама асобна спыніўся на выкліках, з якімі сутыкаецца ўкраінскі лідар. Келаг сказаў, што звяртаў на гэта ўвагу прэзідэнта ЗША.

«Я сказаў: сэр, у нас не было амерыканскага прэзідэнта з часоў Аўраама Лінкальна, які б павінен быў рабіць тое, што зрабіў прэзідэнт Зяленскі. Ён вядзе вайну за нацыянальнае выжыванне на сваёй уласнай зямлі… Калі вы гэта бачыце, вы павінны шанаваць праблемы, з якімі яны сутыкаюцца цяпер на месцах. Думаю, часам мы гэтага не бачым», — заўважыў Келаг.

Каментары5

  • бабруйчаінін
    12.06.2025
    Украіна залежыць ад
    1 Самаахвярнасці мужнасці адданнай часткі насельніцтва ЗСУ
    2 НАЖАЛЬ дапамога ЗША Эўразвяза іх бачання
    З Калапс кіравання на рф ..амаль адразу пасля 24 Лютага 3 чынніка якія дзля сябе іньшым прапанавал
    Наконт вздорнага супер стара і яго клаакі - адміністрацыі таксама зразумела да другога абрання
    Ад ЗША Трампа адміністрацыі зараз сення толькі зброя патрэбна і Магчыма зараз ..
  • Ваўкалак
    12.06.2025
    Зялінскі вядзе вайну за выжыванне нацыі, а мы хочам Расею ў лігу нацый запрасіць.
    Глядзі, сынок. Гэта называецца "геапалітыка".
  • бабруйчанін
    12.06.2025
    Трапляюцца навочы паседжання у Сенате Кангрэссе ЗША дзе персанажы з адміністрацыі выконваюшчыя ролі дзяржсекретаря міністра абароны вымушаны адказваць на незручные пытанні Вы сдаете Украіну? Вы сдаете саюзнікаў па ната ? Вы за рф ВВПу??
    Почему вы тормозіте помощ которая ужэ утверждена Сенатом Конгрессом..
    Есць спадзяванне дапамога дайдзе
    І надзея на інстінкт самазахавання у Старой Эўропы і грошы на зброю

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі55

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

У італьянскай Балонні беларусу забаранілі бываць у цэнтры горада1

Украінцы паведамілі пра вызваленне чатырох сёл на Данеччыне

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі лічыць, што беларускае войска даспела да касмічнай групоўкі12

У Цэнтральным парку Гомеля часта спявае афрыканец. Што за ён?4

Завод «Луч» выпусціў будзільнікі з эратычнымі матывамі24

Праваслаўны архіепіскап, які вітаў Пуціна на Алясцы, папрасіў за гэта прабачэння4

«Нават у мазгі залезлі». Лукашэнка заявіў, што прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне28

У Венгрыі расцанілі ўсмешлівы адказ Зяленскага адносна нафтаправода «Дружба» як пагрозы Будапешту5

Зяленскі ў добрым настроі пракаментаваў удары УСУ па нафтаправодзе «Дружба» і рэакцыю на гэта Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі55

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць