Грамадства44

Стала вядома імя яшчэ аднаго палітвязня са спіса Келага

Адным з 14 вызваленых 21 чэрвеня з дапамогаю Кіта Келага, спецпасланніка прэзідэнта ЗША, палітвязняў — грамадзянін Польшчы Ежы Жывалеўскі. Яму прысудзілі 4 гады калоніі за агентурную дзейнасць.

Ежы Жывалеўскі — грамадзянін Польшчы, якога ў Беларусі асудзілі на чатыры гады калоніі за нібыта «агентурную дзейнасць». Яго прызналі палітвязнем, і ён стаў першым палякам з такім статусам у Беларусі.

Паходзіць Ежы з вёскі непадалёк ад беларускай мяжы. Палову жыцця ён правёў у Беларусі, дзе ажаніўся з беларускай Аленай, пабудаваў дом на беразе Нёмана і разам з жонкай трымаў краму ў Гродне. У сям’і падрастаў сын, сам Ежы часта ездзіў у Польшчу да маці, дапамагаў ёй у гаспадарцы.

Сябры апісвалі СМІ яго як спакойнага, працавітага чалавека, які не цікавіўся палітыкай і не меў ніводнай зачэпкі, каб патрапіць пад абвінавачанні ў шпіянажы.

Ён любіў Гродна, добра ведаў горад і з захапленнем паказваў яго гасцям. Некалі ён у Польшчы валодаў невялікім бізнесам і кватэрай, але цалкам пераехаў у Беларусь і жыў там шчыра і спакойна. Сябры кажуць: ён быў шчаслівы, што жыве ў Беларусі, дзе людзі добрыя і ментальнасць яму блізкая.

Жывалеўскага затрымалі ўвесну 2022 года — проста на вуліцы. Пасля гэтага яго блізкія доўга нічога не ведалі. Суд адбыўся ў закрытым рэжыме, прысуд вынес суддзя Анатоль Заяц — вядомы па палітычных справах. 22 сакавіка 2023 года мужчыну асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Дзяржаўная прапаганда пачала паказваць Жывалеўскага як нібыта завербаванага польскімі спецслужбамі пад псеўданімам «Пасейдон».

Адбываў пакаранне ў ПК-3 «Віцьба». 

Жывалеўскі меўся выйсці на волю 16 жніўня 2025 года.

Каментары4

  • Ваш кэп
    22.06.2025
    То есть освободили много людей, которым оставалось сидеть несколько месяцев.
    Это хорошо, что их освободили.
    Но такое чувство , что режиму это ничего не стоило, а получит дивиденды за это он не малые.
  • экс-палітвязень
    22.06.2025
    Ня цяжка здагадацца, што лукашысты прадбачліва запасаліся закладнікамі з пашпартамі ЕС, каб праз пару год распачаць імі гандаль.
  • Поцык
    22.06.2025
    Ну и что имеем? Половина тех, которых выпустили, не беларусы. Этому осталось два месяца досиживать. То есть, в основном те, кого выпустили и так были бы скоро освобождены, кроме Тихановского.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены журналіст «Радыё Свабоды» Ігар Карней4

Сёння было вызвалена 14 палітвязняў25

Ціханоўская адказала Пуціну на яго словы пра нагу рускага салдата21

Карбалевіч адказаў, хто з атачэння Лукашэнкі мог бы яго замяніць і чаму не верыць у пераемніка Колю7

У Лідзе мужчына таемна здымаў на тэлефон пад сукенкай у жанчыны8

Зяленскі паказаў журналістам фатаграфіі і пашпарты расіянаў, чые целы былі перададзены Украіне як парэшткі ўкраінскіх салдат6

Лукашэнка — Келагу: Шуму вы нарабілі сваім прыездам19

Вячорка пра канфлікт з яго ўдзелам на Сходзе неабыякавых: Гэта паказвае саміх удзельнікаў, яны самі запрасілі мяне40

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране32

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць