Гісторыя11

Падчас раскопак у Крэўскім замку выявілі цікавую асаблівасць падмурка

Падчас археалагічных раскопак у Крэўскім замку, якія праводзяцца пад кіраўніцтвам Алега Дзярновіча, навукоўцы зрабілі нечаканую знаходку. У час даследавання рэшткаў трэцяй, раней невядомай вежы замка, яны выявілі, што яе падмурак зроблены не толькі з каменю, але і з драўляных элементаў, паведамляе тэлеграм-канал Інстытута гісторыі НАНБ. Гэта стала сапраўднай сенсацыяй, бо меркавалася, што замак цалкам каменны.

Аказалася, што драўляныя калы былі забітыя ў зямлю пад нахілам, каб раўнамерна размеркаваць ціск ад мураванага падмурка на вільготную, балотную глебу. Гэты інжынерны прыём быў неабходны з-за асаблівасцяў мясцовага грунту.

Таксама пад падлогай археолагі знайшлі вялікую драўляную бэльку даўжынёй чатыры метры. На ёй захаваліся сляды пажару 1433 года, калі князь Свідрыгайла спрабаваў узяць замак штурмам.

Цяпер спецыялісты абмяркоўваюць, як захаваць гэтыя драўляныя канструкцыі і, магчыма, прадставіць іх у будучым музеі Крэўскага замка.

Даследаванні на тэрыторыі замка вядуцца з 2017 года. У 2025 годзе на рэстаўрацыю выдзелена амаль 1,84 мільёна рублёў.

Каментары1

  • Ну-ну
    28.06.2025
    Лукашыст Дзярновіч, які раздае інтэрвію прапагандысцкім лукашысцкім СМІ і езьдзіць на шабашы да Нарышкіна (ага, таго самага, каторы на чале маскавіцкага ГРУ), яшчэ і ня тое «адкрые». Абы лукашысты далі каманду «адкрываць», як яны на Менцы ледзь ня штодня «адкрываюць».

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць