Культура

Беларускія выдаўцы Надзя Кандрусевіч і Дзмітрый Строцаў сталі лаўрэатамі міжнароднай прэміі IPA Prix Voltaire 2025

Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) абвясціла Надзю Кандрусевіч (выдавецтва Koska) і Дзмітрыя Строцава (выдавецкая ініцыятыва Hochroth Minsk) лаўрэатамі прэміі Prix Voltaire 2025. Уганараванне адбылося на цырымоніі ў рамках Сусветнага форуму свабоды выказвання (WEXFO) ў нарвежскім Лілехамеры, піша reform.news.

Прэмія прызнала мужнасць беларускіх выдаўцоў, якія працуюць у вымушанай эміграцыі, іх адданасць справе свабоднага слова і выдавецкай дзейнасці, нягледзячы на пераслед, пагрозы і цэнзуру ў Беларусі.

Беларускі паэт, выдавец і актывіст Дзмітрый Строцаў пасля таго, як яго выдавецтва «Вінаград» пазбавілася ліцэнзіі, працягнуў працаваць падпольным выдаўцом, супраціўляючыся дзяржаўнай цэнзуры. Арыштаваны ў кастрычніку 2020 года, ён пазней сутыкнуўся з пагрозамі і абмежаваннямі ў працы. Вымушаны эміграваць, ён пераехаў у Берлін і заснаваў выдавецтва Hochroth Minsk як пляцоўку для свабоднага выдання беларускіх аўтараў.

У 2018 годзе Надзея Кандрусевіч заснавала ў Беларусі выдавецтва дзіцячых кніг «Коска», каб выпускаць літаратуру на беларускай мове. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў «Коскі» былі канфіскаваныя выданні, а офісы зачыненыя. З 2022 года Кандрусевіч працягвае сваю працу ў Польшчы.

«Свабода выдаваць пад пагрозай паўсюль. Але тое, што нашы лаўрэаты працягваюць сваю працу ў выгнанні — вартае глыбокай павагі і прызнання», — адзначыў старшыня камітэта IPA па свабодзе публікацый Крыстэн Эйнарсан.

Надзя Кандрусевіч не змагла прысутнічаць на цырымоніі, але падзялілася наступнай заявай: «Дзякуй за вялікі гонар атрымаць прэмію Вальтэра. Гэта прызнанне пацвярджае не толькі важнасць выдання і перакладу кніг для дзяцей, але і веру ў ціхую сілу слоў фарміраваць розум, адкрываць сэрцы і будаваць масты паміж мовамі, культурамі і пакаленнямі». Яна прысвяціла ўзнагароду ўсім перакладчыкам, аўтарам і выдаўцам, што працуюць нягледзячы на абставіны.

Дзмітрый Строцаў, прымаючы ўзнагароду, выступіў па-беларуску. Ён нагадаў, як у 2022 годзе пакінуў Беларусь з адной валізай, але з мэтай стварыць «свабоднае беларускае выдавецтва ў эміграцыі». Сёння, паводле яго, каля 30 беларускіх выдавецкіх ініцыятыў адрадзіліся за мяжой, сфармаваўшы новую супольнасць.

«Гэтая ўзнагарода — важная падтрымка для беларускага дэмакратычнага супраціву і адкрытае запрашэнне далучыцца да сусветнай выдаўцкай сям’і», — сказаў паэт і выдавец.

Аб прэміі Prix Voltaire

Прэмія IPA Prix Voltaire уручаецца выдаўцам або выдавецкім арганізацыям, якія дзейнічаюць у складаных умовах, супрацьстаяць цэнзуры, ціску з боку дзяржаў або прыватных структур. Узнагарода ўключае грашовы прыз у 10 000 швейцарскіх франкаў.

У 2025 годзе спіс фіналістаў быў апублікаваны на Фестывалі кнігі ў Парыжы. Акрамя Кандрусевіч і Строцава, у шорт-ліст увайшлі выдаўцы з Лівана, Алжыра, ЗША і Расіі.

Беларусь і Prix Voltaire

Кандрусевіч і Строцаў сталі другім і трэцім прадстаўнікамі Беларусі, што атрымалі Prix Voltaire. Першы беларускі лаўрэат — Ігар Логвінаў — атрымаў прэмію ў 2014 годзе. У 2021 годзе ў шорт-ліст увайшлі ананімізаваныя незалежныя беларускія выдаўцы, а ў 2024-м — Андрэй Янушкевіч, які таксама быў уганараваны прэміяй AAP (ЗША).

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым10

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Усе навіны →
Усе навіны

У Азербайджане арыштаваны лідар апазіцыі Алі Керымлі

Куды і за колькі можна паляцець з Мінска на Новы год1

Стала вядома, хто ўзначаліў Палац рэспублікі замест сябрука Эйсмант, які пагарэў на карупцыі4

Уіткаф ляціць у Маскву

Лукашэнка накіроўваецца ў Алжыр2

Трамп даў Мадура тыдзень, каб той пакінуў Венесуэлу11

У цэнтры Магілёва зносяць гістарычны хлебазавод: замест арт-прасторы, якую прасілі гараджане, там можа з'явіцца 18‑павярховы офісны гмах6

Ці варта зімой вячэраць раней?3

Пакуль Лукашэнка з двума сынамі бавіць час у Амане, трэці ягоны сын засвяціўся на другім канцы кантынента10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым10

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць