Грамадства66

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа з'ехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі

З-за вялізных чэргаў на выездзе з Беларусі ў Польшчу ў аўтобусных перавозчыкаў збіліся графікі. Некаторыя спазняюцца, а іншыя адмяняюць рэйсы. Але беларусы шукаюць і знаходзяць варыянты выйсця, піша BGmedia. 

На што паскардзіўся ў відэа беларус

Беларус Павел Шумскі зняў відэа на вакзале Варшава-Заходня позна ўвечары 19 жніўня. Ён прыехаў з дзяўчынай да 23.00. Тым часам павінен быў адправіцца аўтобус на Мінск, на які яны купілі квіткі. Але ён не прыехаў.

@pavel_shumski #пареньизнарода ♬ оригинальный звук - Парень из народа

Хлопец паразмаўляў з іншымі людзьмі на вакзале, якія таксама чакалі сваіх аўтобусаў. Напрыклад, да 23 гадзін прыбыў аўтобус, які павінен быў прыехаць да 18 гадзін. Падчас запісу відэа з'явіўся аўтобус да Гродна. Ён спазніўся прыкладна на сем гадзін.

«А наш аўтобус можа заўтра прыйсці ў такі ж час, на суткі перанос. Мы вось так сядзім, чакаем, не можам гатэль зняць, таму што нам трэба пільнаваць наш аўтобус. Я не ведаю, колькі мы будзем сядзець і чакаць тут. Толькі што адправіліся чатыры аўтобусы, тут была безліч людзей, праціснуцца не было куды. Не ведаю, колькі будзем стаяць. Мы стаміліся ўжо бегаць да кожнага аўтобуса, штук пяць прапусцілі, кожны раз думалі, што гэта наш аўтобус», — апісаў сітуацыю беларус.

У колькі ён у выніку з'ехаў з Варшавы, невядома. У каментарах пад яго відэа дзяўчына напісала, што гэты аўтобус адправіўся ў Мінск а 7-й раніцы. Сітуацыя была напружаная, «трэба было яшчэ пазмагацца за сваё месца». А днём 20 жніўня беларус апублікаваў відэа, як выязджае з пункта пропуску «Брэст» у Беларусь. Там ён паказаў аўтобусы, якія назапасіліся ў чарзе.

Першае відэа набрала ў TikTok больш за 600 каментароў. Некаторыя напісалі, што таксама сутыкнуліся з праблемай спазнення аўтобусаў. А ў некаторых іх увогуле адмянілі:

  • «У нас быў аўтобус на 14.00, яго адмянілі ўвогуле. Наступны быў у 23.00 вечара».
  • «Учора з Варшавы-Заходняй выезд у 16.30. Аўтобус прыехаў у 20.00, праз гадзіну буду ў Мінску. Цярпення».

Таксама ў каментарах беларусы падзяліліся лайфхакам, як хутка дабрацца дадому.

Яны параілі ўсім, хто чакае аўтобусаў, якія спазніліся на вакзале, купляць білет на цягнік Варшава — Тэрэспаль. Па прыедзе на вакзале ўжо стаяць мясцовыя аўтобусы, якія ездзяць толькі з Тэрэспаля ў Брэст. Іх адпраўленне сінхранізавана з прыбыццём цягніка з Варшавы.

Ёсць і другі варыянт: на таксі ад чыгуначнага вакзала ў Тэрэспалі даехаць да пункта пропуску «Тэрэспаль», а там шукаць у чарзе аўтобус, у які можна падсесці за грошы.

Трэба ўлічваць, што цягнікі з Варшавы ў Тэрэспаль ездзяць шэсць разоў у дзень. Першы адпраўляецца ў 07.27, апошні — у 21.20. Адпраўляюцца яны з розных чыгуначных вакзалаў Варшавы. Актуальны расклад можна даведацца на сайце польскага перавозчыка PKP Intertcity.

Вось гісторыі і парады беларусаў, якія яны напісалі пад відэа хлопца:

  • «Няма на мяжы [Польшчы з Беларуссю] ніводнага аўтобуса, таму не трэба браць квіток. Першы аўтобус прыязджае [да шлагбаума], купляеш білет у кіроўцы і едзеш у бок РБ, няма ніякіх праблем. А калі вы не можаце здаць квіткі і марынуецеся, то гэта ваша памылка, ужо былі б дома. Я так заўсёды езджу, але білет ніколі не купляю ў касе».
  • «Навошта чакаць? Цягніком да Тэрэспаля, там на таксі на пераход і на падсадку ў першыя аўтобусы».
  • «Рашэнне простае: да Тэрэспаля цягніком. Там на мяжы на падсадку: альбо аўтобус, альбо машына. Вядома, будуць затрымкі, калі на мяжы ў Польшчу стаіць 150 аўтобусаў».
  • «А што, іншага транспарту няма? Я села ў электрычку да Тэрэспаля ў 07.00, прыбыла ў Тэрэспаль у 09.20 і адразу быў там аўтобус на Брэст. І ў нас заняло ад Варшавы да Брэста пяць гадзін».
  • «Давожу да вашага ведама. Там аўтобусы ходзяць не толькі з Варшавы: з Тэрэспаля, з Седліцы. Ды і на варшаўскі наўрад ці вы сядзеце, вас наўрад ці возьмуць, ці за білет захочуць, як з Варшавы. Не хвалюйцеся, там хапае аўтобусаў».
  • «Я падыходзіла да кожнага прыдатнага аўтобуса і пыталася вольнае месца, на чацвёрты аўтобус мяне ўзялі за 50 еўра. Мой набыты білет на аўтобус, які затрымалі, змарнаваўся».

Каментары6

  • Политзек
    22.08.2025
    Закрыть давно полякам нужно этот пункт пропуска давно,все равно только ябатьки ездят,закрыть наглухо границу,а лукашисты пускай там у себя в Ябатькостане сидят!
  • Pupupu
    22.08.2025
    Той момант, калі пажыў у нармальнай краіне і не разумееш чаму выспачку стабільнасьці ў аблозе.
  • Twix
    22.08.2025
    Хлопец на фота цягне гадоў на 40. Які гэта хлопец?
    Пішыце правільныя загалоўкі: Мужчыны ў сталым узросце паскардзіўся...

Цяпер чытаюць

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу11

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу

Усе навіны →
Усе навіны

Веткаўскі музей пасля чыстак шукае новых навуковых супрацоўнікаў4

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА10

Зяленскі пракаментаваў магчымае месца сустрэчы з Пуціным11

Плітку ў гомельскіх школах замест рабочых клалі настаўнікі10

Цэхам зборкі стаў звычайны гараж. Мінскі архітэктар з нуля збірае свае ўнікальныя машыны2

Пасылкі з Ozon затрымліваюцца. Чаму?2

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі5

«Такога ў Мінску больш няма». За права купіць кватэру ў гэтым доме людзі заплацілі 7 тысяч рублёў6

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу11

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць