Свет22

Трамп паабяцаў не пакінуць без адказу рашэнне ЕС аштрафаваць Google на 3,5 мільярда даляраў

Штраф на мацярынскую кампанію Alphabet у Еўрасаюзе наклалі праз тое, што кампанія злоўжывае сваім «дамінантным становішчам» на рынку рэкламных тэхналогій.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

На думку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, грошы, якія цяпер мусіць заплаціць Alphabet, маглі б пайсці на «інвестыцыі і працоўныя месцы ў ЗША».

«Сёння Еўропа ўдарыла па іншай буйной амерыканскай кампаніі, Google, штрафам у $3,5 мільярда, фактычна канфіскаваўшы грошы, якія ў адваротным выпадку былі б накіраваныя на амерыканскія інвестыцыі і працоўныя месцы. Гэта ў дадатак да мноства іншых штрафаў і падаткаў, накладзеных на Google і іншыя амерыканскія тэхналагічныя кампаніі, у прыватнасці. Вельмі несправядліва, і амерыканскія падаткаплацельшчыкі гэтага не пацерпяць! Як я ўжо казаў, мая адміністрацыя не дапусціць працягу гэтых дыскрымінацыйных дзеянняў», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Ён прыгразіў пачаць расследаванне па артыкуле 301 Закона аб гандлі 1974 года. Ён дазваляе ЗША правяраць замежныя практыкі, якія парушаюць гандлёвыя пагадненні або ствараюць несправядлівыя бар'еры для амерыканскіх кампаній.

Каментары2

  • Ох
    05.09.2025
    Чувак - просто огонь. Так их, Донни!
  • Кхм
    06.09.2025
    Трамп красава, 100% нагнет евробюрократов, у него банально рычагов больше

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным12

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы5

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным12

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць