Улада1313

Янукевіч: У Мінгарсавет не трапіць ніводзін незалежны кандыдат

Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч перакананы, што ў Мінгарсавет не трапіць ніводзін незалежны кандыдат. Пра гэта ён заявіў у інтэрв`ю пасля таго, як 25 красавіка прагаласаваў на ўчастку №68 па Галадзедаўскай выбарчай акрузе №6 Мінска, дзе з`яўляецца кандыдатам у дэпутаты.

Што да Мінска, то я на 100% перакананы, што ўлады не дапусцяць у Мінгарсавет не тое што кандыдатаў ад апазіцыйных партый, але нават і незалежных кандыдатаў са сваёй незалежнай пазіцыяй. Тут усё будзе абсалютна пракантралявана і «закатана ў бетон». Што да рэгіёнаў, то ўсе нашы кандыдаты, якія вырашылі ісці да канца, сутыкаюцца з усё больш сур`ёзнымі перашкодамі. Напрыклад, практычна немагчыма атрымаць вынікі датэрміновага галасавання. Але я дапускаю, што да пяці чалавек нейкім цудам могуць стаць дэпутатамі мясцовых саветаў», — заявіў Янукевіч.

У цэлым, паводле яго слоў, людзі рэагуюць на гэтыя выбары больш пазітыўна, асабліва ў параўнанні з апошнімі парламенцкімі выбарамі.

«Падчас абходу кватэр, збору подпісаў адчуваецца, што людзі па-іншаму настроены. Людзі пазітыўна настроены ў дачыненні да нас, да кандыдатаў ад Партыі БНФ, але расчараваны самой працэдурай выбараў. Таму менш зацікаўленасці ў тым, каб ісці на выбары. І мы цяпер гэта бачым: 10-я гадзіна раніцы, і пустата на ўчастках — гэта сведчыць аб тым, што няма ніякага даверу да самой працэдуры выбараў», — адзначыў Янукевіч.

На яго думку, змены, унесеныя ў Выбарчы кодэкс, былі нязначнымі і касметычнымі, сур`ёзна не змянілі практыку правядзення выбараў у Беларусі. «Разам з тым, калі мы вырашылі ісці да канца, то павінны ісці да канца. Я лічу, што гаварыць выбаршчыкам аб неабходнасці галасавання, агітаваць, даносіць сваю пазіцыю, а самаму сядзець з няпэўнай пазіцыяй адносна выбараў — гэта няправільна. Мы ідзем на выбары без ілюзій, разумеючы, што яны несвабодныя і несправядлівыя, але мы праходзім гэтую працэдуру да канца», — сказаў лідэр Партыі БНФ.

На яго думку, нават сённяшнія мясцовыя саветы, якія маюць вельмі абмежаваныя паўнамоцтвы, усё роўна важныя для выбаршчыкаў і для палітычных партый, якія ўдзельнічаюць у выбарах. «Дэпутат мясцовых саветаў мае пэўны статус і пэўныя пазіцыі. Ён можа абараніць інтарэсы людзей, можа выкарыстаць гэта для таго, каб павышаць падтрымку партыі сярод насельніцтва», — адзначыў Янукевіч.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць9

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць

Усе навіны →
Усе навіны

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы14

У Беларусі набіраюць папулярнасць сплавы на празрыстых байдарках ФОТАФАКТ

Озі Осбарн развітаўся з фанатамі на апошнім канцэрце ў Бірмінгеме5

Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі ў Астраўцы, дзе пяцігадовы хлопчык праваліўся ў калодзеж ліўнёўкі каля дома і загінуў2

Мінчанка нарасціла валасы і засталася ў шоку ад цаны2

Два чалавекі загінулі падчас ультрамарафону ў Расіі3

Што цяпер са здароўем Ціханоўскага?6

Ціханоўскі расказаў, што было ў лазні пасля сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ3

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць9

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць