Грамадства3535

Юлія Міцкевіч пра Ціханоўскага: Турма нікога не робіць лепшым, толькі горшым

Паводзіны Сяргея Ціханоўскага на сустрэчы ў Нью-Ёрку абмеркавалі 27 верасня ў эфіры «Раніцы з Белсатам». Госцем студыі стала Юлія Міцкевіч, намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Скрын відэа «Белсат»

У Міцкевіч спыталі, што стаяла за паводзінамі Сяргея Ціханоўскага, калі ён публічна націснуў на жонку, каб тая засталася з ім на сустрэчы з дыяспарай і адмовілася ад інтэрв’ю CNN.

«Вось вы згадалі слова «эмацыянальныя паводзіны». Я буду тут крыху больш рэзкай, і я скажу, што з майго боку тое, што я назірала, што мы ўсе бачылі, гэта было вельмі безапеляцыйнае і хамскае парушэнне межаў Святланы — асабістых і прафесійных — з выкарыстаннем маніпуляцый, эмацыйнага шантажу. І ў гэтым ёсць пэўныя патэрны паводзін, таму што калі мы ўспомнім пэўныя моманты, якія мы назіралі (у тым ліку, і ў дваццатым годзе, яшчэ да таго, як Сяргея арыштавалі і пасадзілі) — гэта было вельмі падобна. Турма нікога не робіць лепшым, толькі горшым», — рэзюмавала намесніца міністаркі АПК.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Тады, мяркуючы па пратаколах участковых выбарчых камісій, Аляксандр Лукашэнка прайграваў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.

Па словах намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Аляксандра Жукава, было зафіксавана больш за 22 500 «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Па многіх з гэтых крымінальных справаў праходзяць шматлікія фігуранты.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

Каментары35

  • Filipp
    28.09.2025
    "гэта было вельмі безапеляцыйнае і хамскае парушэнне межаў Святланы — асабістых і прафесійных — з выкарыстаннем маніпуляцый, эмацыйнага шантажу"
    Так, на "левацкай" мове можна гэта і так назваць, але ж галоўнае, што дасканалы і моцны палітык Светлана, не здюжыла сваі межы абараніць, болей за то, нават яе каманда не здолела гэтага зрабіць.
  • Янка
    28.09.2025
    Спадарыня Міцкевіч, вы за ўласным языком сачыце! Я ў тым інцыдэнту цалкам на баку Святланы, але казаць пра тое, што турма робіць людзей горшымі асабліва ў кантэксце размовы пра палітвязняў - гэта мярзотна. Па вашаму, спадары Бяляцкі, Знак зараз ператварыліся ў бандытаў? А можа Марыя Калеснікава альбо Вікторыя Кульша?!
  • Чытач
    28.09.2025
    Пры чым тут турма? Ціханоўскі такі быў заўсёды і заўсёды так ставіўся да жонкі. Наадварот, пасля турмы ён нават лепш стаў ставіцца, пачаў хаця б спачатку яе меркаванне пытацца, а не адразу за яе вырашаць, што ёй рабіць.

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка12

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць