Грамадства33

Скандальны «Вячэрні Магілёў» закрылі

На развітанне ў газеце нават загаварылі пра свабоду слова, але ўжо позна.

Былая галоўная рэдактарка «Вечернего Могилева» Надзея Леўчанка. Фота: сайт «Маяк Прыдняпроўя»

Галоўная рэдактарка выдання «Вечерний Могилев» Надзея Леўчанка паведаміла, што гэта газета больш выходзіць не будзе: 

«Сёння наша выданне не выйшла — дырэктар Магілёўскай абласной друкарні адмовіўся надрукаваць «Вячорку». Фармальная прычына — нязначная запазычанасць перад прадпрыемствам».

Мікалай Леўчанка, відаць, нейкі сваяк рэдактаркі, адгукнуўся на гэтую навіну вершам уласнага вырабу, які пачынаецца з наступных слоў:

«Говорим о свободе слова,
И включаем зеленый свет,
Но «Вечернего Могилева»
К сожалению, с нами нет».

Пры гэтым, па іроніі лёсу, калі ў выдання ўсё было добра, то пра свабоду слова яно не надта рупілася, прынамсі пры рэдактарстве Надзеі Леўчанкі.

Газета «Вечерний Могилёв» — адкрытае акцыянернае таварыства. Газета выдаецца з 1992 года. Яе заснаваў вядомы ў горадзе журналіст і паспяховы медыяменеджар Аляксандр Санчук. Гэта быў час, калі паўстала незалежная Беларусь, а ў Магілёве гарвыканкам узначальваў прыхільнік дэмакратычных пераўтварэнняў Сяргей Габрусеў. Мясцовы медыйны рынак быў насычаны газетамі, па якія стаялі чэргі.

«Вечерний Могилёв» быў «канкурэнтназдатным сімпатычным выданнем», згадвае яго колішні, але ўжо былы чытач. Ён кажа, што такой газета заставалася прыкладна да 2013 года, а затым нешта адбылося і яе нібы падмянілі.

У журналісцкім асяроддзі кажуць, што гэта стала вынікам супрацоўніцтва рэдакцыі з расійскімі арганізацыямі, якія сталі разрастацца пасля пратэсту 2010 году. У выніку «Вечерний Могилёв» ператварыўся ў чарнасоценную газету з абсалютным ігнараваннем нормаў журналісцкай этыкі.

Усебеларускую славу газеце прынеслі гамафобныя і антысеміцкія артыкулы. Яны сталі традыцыйнымі для «Вечернего Могилёва» пры рэдактарстве Надзеі Леўчанкі, і іх год ад году большала.

Праўда, у нейкі момант газета стала занадта адыёзнай нават для лукашэнкаўскага рэжыму. У канцы 2010‑х гадоў дзяржаўныя органы сталі знаходзіць у яе матэрыялах экстрэмізм, выданне пачало прайграваць суды. Не вярнуліся залатыя часы нават пасля 2020 года. У красавіку 2023 года з'явілася інфармацыя пра тое, што Надзея Леўчанка пакідае пасаду галоўнай рэдактаркі і ідзе на пенсію, хоць застаецца заснавальніцай выдання і працягвае працаваць у ім. Абавязкі галоўнага рэдактара тады стала выконваць Ала Ісмагілава. Але, як выглядае, па нейкіх прычынах гэтыя планы да канца даведзеныя не былі і Леўчанка ў пэўны момант вярнулася на галоўную пасаду. 

Каментары3

  • Ваш кэп
    06.10.2025
    Как приятно. А что они думали? Если зачищать информационное поле и оставить газеты одной направленности, то в какой-то момент в них будет одно и то же. И зачем столько газет тогда? Закроют те, у кого меньше связей.
  • Hooch
    06.10.2025
    Хоць газэта й вельмі спрэчная, але шкада. Памятаю, як пачынаў зь ёй сваё дарослае жыцьцё. Прадаваў у дызель-цягніках. Няблага зарабляў. Потым мне спадабалася прафэсыя журналіста. Таму мне вельмі-вельмі шкада, што закрылі. Але нішто не стаіць на мейсцы. Таму гэта заканамернасьць.
  • Бро
    06.10.2025
    Да 2010 гэта была адносна нармальная газэта. Канешне, не апазыцыйная, але на лакальным узроўне магла задаваць вострыя пытаньні чынушам, і інш. Гэта яе адрозьнівала ад навічонкаўскага “Весніка Магілева”, або выканкамаўскіх “Магілеўскіх ведамасцей”. Апазыцыйную “Ратушу” ці “ Тыдневік Магілеўскі” У месце Лява разагналі даўно

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс155

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску5

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс155

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць