Расіяне шахедамі нанеслі ўдар па Чарнаморску: горад без электрычнасці, ёсць пацярпелыя
У ноч на 9 кастрычніка расійскія дроны атакавалі горад Чарнаморск у Адэскай вобласці. У выніку атакі горад застаўся без электрычнасці, паведамляе мэр Васіль Гуляеў. Выбухі і пажар былі ў порце.

Паводле Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях, пацярпелі пяць чалавек. Узгаранні зафіксаваныя ў двух жылых дамах, адміністрацыйным будынку і на аўтазаправачнай станцыі.
Кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер удакладніў, што гарэлі не два, а чатыры жылыя дамы. Паводле яго, пашкоджанні атрымала і аб’ект энергетычнай інфраструктуры, у выніку чаго больш за 30 тысяч абанентаў засталіся без электрычнасці.
Для падтрымкі жыхароў пачалі разгортваць «Пункты нязломнасці». Крытычная інфраструктура працуе на генератарах.
Асобна паведамляецца пра пажар на тэрыторыі порта, дзе загарэліся кантэйнеры, транспарт і драўняныя пялеты.
Каментары