Свет1111

Прэм'ер Літвы: Польшча скаардынуе з Літвой планы адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю

Польшча перагледзіць свае планы на адкрыццё пагранпераходаў з Беларуссю пасля інцыдэнтаў у Літве, мяркуе прэм'ер-міністр Інга Ругінене. 

Інга Ругінене і Дональд Туск. Фота: канцылярыя ўрада Літвы

«Мы ўжо перапісваліся з прэм'ерам Польшчы, у нас будзе і больш працяглая размова. Польскі прэм'ер абавязкова скаардынуе свае дзеянні з намі, і гэта вельмі важна», — цытуе LRT прэм'ер-міністра.

Ругінене заявіла пра гэта пасля таго, як літоўскі ўрад закрыў мяжу Літвы з Беларуссю на месяц, а прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск у гэты ж час абвясціў пра планы па аднаўленні працы двух памежных пераходаў з суседняй краінай.

Паведамлялася, што Польшча мае намер адкрыць пераход «Кузніца», закрыты з 9 лістапада 2021 года, і пераход «Баброўнікі», закрыты з 10 лютага 2023 года.

Прэм'ер Польшчы заявіў, што абодва пераходы могуць быць адкрыты ў лістападзе.

«Ніхто не чакаў, што мы распачнём такія дзеянні і што гібрыдная атака будзе скіравана супраць Літвы тут і зараз, таму ў кожнай краіны былі свае рашэнні, але пасля падзей тут, у Літве, відаць, і планы нашых суседзяў будуць скарэктаваны», — сказала Ругінене.

Прэм'ер сказала, што абмяркуе гэтае пытанне і ў чацвер у Латвіі. Таксама яна сказала, што падтрымлівае пастаянную сувязь з прэм'ерам Эстоніі.

Каментары11

  • %
    30.10.2025
    Як я і быў упэўнены - не адкрые Польша мяжу.
  • Fidelio
    30.10.2025
    у́сё у́згоднена з масковіяй , спадарства , Краіну нішчаць
  • Гэта ўсяго толькі хацелкі, а не факт
    30.10.2025
    Прэм'ер Літвы: Польшча скаардынуе з Літвой планы адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю/

    З тэксту артыкула гэтага не вынікае. Гэта ўсяго толькі хацелкі прэм'ершы (прэм'еркі? прым'ерыні?) Летувы.
    Меркавання польскага боку не пададзена: ці збіраецца Польшча каардынаваць свае планы з Летувой.

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць