Вінаватым у генацыдзе прызнаны памерлы ў 1984 годзе Аляксандр Ярмольчык. Прысуды ў такіх выпадках выносяцца без прызначэння пакарання.

Падчас Другой сусветнай вайны Ярмольчык быў удзельнікам, а потым кіраваў паліцыяй у Хойніках.
У абвінаваўчым заключэнні гаварылася, што ён «наўмысна пазбавіў жыцця не менш як 246 чалавек, уключаючы не менш як 37 дзяцей, а таксама рабіў замах на жыццё яшчэ не менш як 8 чалавек».
Раней прысуды па аналагічных справах былі вынесены памерлым Уладзіміру Катруку, Канстанціну Смоўскаму, Сымону Серафімовічу і Восіпу Вінніцкаму.
Каментары