Грамадства22

Случакі абураюцца: школу абгарадзілі так, што для паходу ў краму трэба рабіць ладнага кругаля

Жыхары вуліцы Кананавіча ў Слуцку вельмі незадаволеныя новай агароджай, якую паставілі вакол сярэдняй школы №6. Цяпер іх шлях да гандлёвага цэнтра «Маяк» і ў цэнтр горада стаў значна даўжэйшым, асабліва для тых дамоў, што знаходзяцца ў канцы тупіка, а таксама для пажылых людзей і інвалідаў, піша мясцовае выданне SlutskGorod.

Фота: slutsk-gorod.by

Дачка адной з жыхарак расказала, што ў апошнім доме жыве чалавек з інваліднасцю першай групы, да якога нават хуткая дапамога не заўсёды можа даехаць. Раней людзі, ідучы да крамы, маглі прайсці ўздоўж школы, цяпер жа ім даводзіцца абыходзіць абгароджаную тэрыторыю па вялікім крузе, да таго ж каля 400 метраў ісці па гразі.

Фота: slutsk-gorod.by

Абедзве сцежкі, што былі раней, цяпер перакрытыя — існуе толькі праход ад моста праз рэчку Бычок і ад пяціпавярховак па вуліцы Парыжскай Камуны.

Фота: slutsk-gorod.by

Жыхары разумеюць, што школы па новых нормах павінны быць абгароджаныя, але іх абурыла тое, што ніхто не параіўся з імі перад будаўніцтвам агароджы і не ўлічыў зручнасць пешаходнага руху, асабліва для пажылых людзей.

Фота: slutsk-gorod.by

Адна з жыхарак паведаміла, што яны звярталіся ў райвыканкам, але ім адказалі, што зрабіць дарожку ўздоўж рэчкі немагчыма з-за водахоўнай зоны.

Фота: slutsk-gorod.by

У выніку 35 жыхароў вуліцы падпісалі калектыўны зварот да старшыні раённага выканаўчага камітэта з просьбай зрабіць праход уздоўж агароджы школы з асвятленнем, каб магчы зручна выходзіць у горад. У звароце адзначаецца, што ранейшыя спробы дамовіцца з дырэктарам школы і райвыканкамам вынікаў не далі.

Фота: slutsk-gorod.by
Фота: slutsk-gorod.by

Каментары2

  • Я
    19.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Бодры Кругалёв
    19.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Белпошта» выпускае маркі з памеранскім шпіцам і іншымі гадаванцамі

Спявачка Ларыса Доліна расказала, што нават пазычала грошы, каб аддаць іх махлярам. Усяго з яе выцягнулі каля 4 мільёнаў даляраў21

«Піск такі, нібыта іх там тысячы». Адзін з дамоў Віцебска апанавалі пацукі2

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі25

Майстар, які ўзнавіў крыж Еўфрасінні Полацкай, стварае ўнікальную серыю абразоў для касцёлаў Беларусі1

Больш за 100 тэлеграм-стыкераў прызналі «экстрэмісцкімі»4

Аўтобусамі «Мінсктранса» на Рыгу і Коўна можна паехаць ужо заўтра2

Будаўнікі метро пашкодзілі водаправод

Каліноўцу Максіму Ралько, які невядома як апынуўся ў Беларусі, прысудзілі 10 гадоў калоніі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі4

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць